На тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у тым ліку і Дзятлаўскага раёна, яшчэ здараюцца выпадкі атручвання грамадзян этылавым спіртам і сурагатамі алкаголю. Значнай з’яўляецца колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення.

Таму ў дзяжурнай часці палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама створана і кругласутачна працуе тэлефонная лінія “П’янству — не!”. Тэлефон у Гродне — 8-0152-79-73-33.

Патэлефанаваўшы, вы можаце паведаміць аб фактах незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагону і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, а таксама аб фактах гвалту ў сям’і, любую інфармацыю аб злачынствах і правапарушэннях. Ананімнасць гарантавана. Тэлефоны Дзятлаўскага райаддзела міліцыі: 2-13-34 (кругласутачна), 2-17-48 (з 9 да 18 гадзін).

Таксама просім вас паведамляць аб выпадках парушэння правоў, свабоды, законных інтарэсаў дзяцей, супрацьпраўных дзеяннях у адносінах да іншых членаў сям’і, учыненых правапарушэннях або тых, якія рыхтуюцца, расказваць аб домаўладаннях, кватэрах, пабудовах, якія выкарыстоўваюцца для збору і пражывання грамадзян без вызначанага месца жыхарства, асобаў, якія злоўжываюць алкаголем.

А. БІЛЬ,
начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама

Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации