У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа на жыхарку гарадскога пасёлка Наваельня, якая прысвоіла чужы мабільны тэлефон.
У кастрычніку жанчына знаходзілася на вакзале і заўважыла, што каля мужчыны, які спіць, ляжыць мабільны тэлефон. Мужчына прачнуўся і, спяшаючыся, забыўся забраць мабільнік з сабой, а калі вярнуўся назад, тэлефона на ранейшым месцы не аказалася. Жанчына скарысталася адсутнасцю гаспадара і прысвоіла сабе пакінутую рэч. Яе асобу ўстанавілі праваахоўнікі пасля прагляду запісаў камеры відэаназірання. Вінаватая не паспрабавала сама знайсці ўладальніка тэлефона і не звярталася з гэтым пытаннем ні ў касу вакзала, ні ў міліцыю.
Цяпер жанчыну могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта нагадваюць, што згубленыя рэчы трэба вяртаць гаспадарам, а калі ўстанавіць уладальнікаў немагчыма — звяртацца ў раённы аддзел міліцыі. Гэта дапаможа пазбегнуць лішніх праблем. Таксама трэба быць уважлівымі і не пакідаць уласныя рэчы без нагляду, каб яны не сталі лёгкай здабычай зламыснікаў.
М. ШАФАРЭВІЧ,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта
https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…
Старт дан турниру военно-патриотической игры «Зарница», и наши ребята уже в самом центре событий! Первый…
Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…
Уже завтра на базе Колледжа МВД в Горанях официально начнется трехдневный турнир военно-патриотической игры «Зарница».…
Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…