Знаходзячыся ў зале для кліентаў філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” РКЦ №22 у горадзе Дзятлаве грамадзянка Г. убачыла на падлозе грошы — 200 еўра. Не задумваючыся аб наступствах свайго ўчынка, жанчына прысвоіла знаходку.

Аказалася, што знойдзеныя грошы выпалі з пакета грамадзянкі В., якая пазней звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі грамадзянка Г. учыніла злачынства, прадугледжанае часткай 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (тайны крадзеж маёмасці).

Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта нагадваюць, што згубленыя рэчы і грошы трэба вяртаць гаспадарам, а калі ўстанавіць уладальнікаў немагчыма — звяртацца ў раённы аддзел міліцыі.

М. ЛІТАВАР,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации