Калі ў вас спытаюць, дзе ў Дзятлаве можна выпіць кубачак гарачай кавы з духмянай выпечкай халодным асеннім днём або асвяжыцца летам морожаным і малочным кактэйлем, смела адказвайце: у кафэ “Ежа і Кава”. А знайсці яго вельмі проста, бо знаходзіцца яно ў самым цэнтры горада, на плошчы 17 Верасня.







– Гэтая кропка грамадскага харчавання Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства раней называлася “Лепім самі”, бо быў акцэнт на прыгатаванне пельменяў, а цяпер мы вырашылі крыху змяніць яе фармат, нават назву далі другую, больш прывабную і зразумелую для наведвальнікаў – “Ежа і Кава”, – патлумачыла намеснік дырэктара філіяла Алеся Лазута. – Тут аднавіўся інтэр’ер, набылі новую вітрыну для кандытарскіх вырабаў, прадукцыі ўласнай вытворчасці – нашай выпечкі, якую гатуем ва ўніверсаме “Родны Кут”. У нашым кафэ будзе смачна і дарослым, і дзецям: тут знойдзеце піцу, блінчыкі, беляшы, чэбурэкі, бульбу фры, нагетсы, пячэнне, булачкі, рулеты, любімыя ўсімі марожанае на вагу, малочныя кактэйлі, чай, каву. Думаю, гэта будзе добрым месцам для адпачынку з дзецьмі. Можна адзначыць сямейнае свята, напрыклад, дзень нараджэння або проста сустрэцца з блізкімі ці сябрамі.

Аднымі з першых наведвальнікаў кафэ ў дзень адкрыцця сталі Дана Сіневіч з унучкай Палінай:

– Цудоўны сонечны дзень, выйшлі прагуляцца, і ўнучка папрасіла зайсці ў кафэ. Мы тут першы раз, думаю, будзем часта сюды наведвацца. І інтэр’ер прыгожы, і столькі розных прысмакаў, многае паспрабавалі, нам вельмі спадабалася. Буду і знаёмым раіць тут адпачываць або проста прыходзіць набыць пачастункі.
Ілья Габайдулін, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама выказаў упэўненасць, што гэты аб’ект, які знаходзіцца ў цэнтры горада, будзе карыстацца попытам у жыхароў і гасцей Дзятлава. Ды і працуючым у абедзенны перапынак зручна яго наведваць.

– Радуе шырокі асартымент свежай прадукцыі Дзятлаўскага філіяла аблспажыўтаварыства. У кафэ можна і паабедаць, і проста парадаваць сябе чым-небудзь смачным, – дадаў спецыяліст.


Прадавец кафэ Вольга Бічэль прыступае да работы з добрым настроем і чакае шмат наведвальнікаў. Яна адзначыла, што выхадныя дні тут нядзеля і панядзелак, а ў астатнія запрашае ў госці на кубачак кавы.




Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае