На Дзятлаўшчыне праходзіць кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу. Сёлета медыкі выкарыстоўваюць вакцыну “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці.
Што думаюць дзятлаўчане наконт прышчэпак?
Васіль Русін:
– Я, як валейбольны трэнер, лічу, што абараняцца ад грыпу з дапамогай прышчэпак неабходна. Па-першае, спартсмены заўсёды знаходзяцца сярод людзей, а спартыўная зала – рассаднік бактэрый. Па-другое, моцны імунітэт спрыяе якасным трэніроўкам і спартыўным выступленням.
Я працую з дзецьмі, а яны, вядома, прастуджаюцца часцей за дарослых, таму раблю прышчэпку і для свайго здароўя.
Юлія БАКУНОВІЧ