На Дзятлаўшчыне пачалася кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу. Сёлета з гэтай мэтай медыкі выкарыстоўваюць вакцыну “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці.

Аднымі з першых атрымалі прышчэпкі работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Прыклад свайму калектыву падала галоўны доктар установы Алена Вячаславаўна Шайбак.

Плануецца, што спачатку будуць прышчапляць медыцынскіх работнікаў, пацыентаў з хранічнымі захворваннямі, дзяцей.

Для зніжэння захворвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на грып, недапушчэння ўзнікнення цяжкіх наступстваў пасля перанесенай грыпознай інфекцыі, змяншэння эканамічных стратаў, звязаных з часовай непрацаздольнасцю работнікаў, у 2017 годзе плануецца прышчапіць 10045 чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый 1947 чалавек.

І. Стырнік
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации