Прышчапіцца загадзя, каб выпрацаваўся імунітэт

З 1 кастрычніка ў Дзятлаўскім раёне пачалася вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу, якая будзе доўжыцца да 1 снежня.

Актыўна робяць прышчэпкі ад грыпу ў Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Як расказала галоўны доктар гэтай установы Алена Шайбак, штогод прышчэпліваецца не менш як 75 % іх супрацоўнікаў.

– Амаль кожны год наша арганізацыя першай пачынае вакцынацыю. Мы разумеем, наколькі важна клапаціцца пра сваё здароўе, і на ўласным прыкладзе гэта паказваем, – адзначае Алена Вячаславаўна. – Верасень-кастрычнік – такія месяцы, калі яшчэ няма масавага пад’ёму захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, таму стараемся загадзя прышчапіцца, каб выпрацаваўся імунітэт – максімальная абарона ад віруса ўзнікае толькі праз два-тры тыдні з моманту ўвядзення вакцыны. Вакцыніравацца неабходна кожны год, таму што імунітэт ад канкрэтнага штама віруса грыпу не пажыццёвы і захоўваецца на працягу аднаго сезона. Вакцына не дае стопрацэнтнай гарантыі, што чалавек не захварэе, але само захворванне будзе працякаць значна лягчэй і выздараўленне будзе больш хуткім.

Сёння мы прышчапляліся вакцынай “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці. Таксама для жадаючых у раёне ёсць французская “Ваксігрып тэтра”, але яна платная.

Варта нагадаць, што прышчэпку ад грыпу нельга рабіць, калі ёсць алергічныя рэакцыі на курыны бялок і кампаненты вакцыны або на грыпозныя вакцыны, якія ўводзіліся раней; востры ліхаманкавы стан ці абвастрэнне хранічнага захворвання; няцяжкія вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, вострыя кішэчныя захворванні (вакцынацыю праводзяць пасля выздараўлення).

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…

3 часа ago

Знаёмцеся з карыснай інфармацыяй

На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…

5 часов ago

«Бронза» у дятловских легкоатлетов

Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…

5 часов ago

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

20 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

20 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

20 часов ago