Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі адбылося чарговае пасяджэнне міжведамаснага каардынацыйнага савета па фізічнай культуры, спорце і турызме.

Размову аб перспектыўных планах пачалі з разгляду новаўвядзенняў, якія тычацца патрабаванняў да арыентуючых знакаў і ўказальнікаў. Галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка расказала, што згодна з пастановай ад 12 снежня 2024 года № 57 было зацверджана Палажэнне аб “Сістэме турыстычна арыентуючай інфармацыі”. Нарматыўны акт уступіць у сілу 1 студзеня 2026 года, значыць усю турыстычную навігацыю неабходна будзе прывесці ў адпаведнасць. Па новых правілах устаноўка знакаў будзе ажыццяўляцца на падставе рашэнняў райвыканкама, макеты – узгадняцца з Міністэрствам спорту і турызму, ДАІ, дарожнымі службамі, а фінансаванне адбывацца за кошт дзяржпраграмы “Беларусь гасцінная”. На працягу гэтага года належыць дакладна высветліць землекарыстальнікаў, на тэрыторыях якіх плануецца ўстаноўка турыстычных указальнікаў, дэталёва вывучыць усе прававыя аспекты.   

Затым Наталля Калодка патлумачыла, як у раёне ідзе падрыхтоўчая работа па адкрыцці маршруту “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы”:

– Стратэгіяй развіцця турызму на 2024-2025 гады адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці вызначаны экалагічны. Ён закліканы стварыць ментальны вобраз, які адлюструе ўнікальнасць раёна праз тэматычны блок “Дзятлаўшчына незвычайная”. Мясцовая прырода сапраўды багатая і маляўнічая, і гэты рэсурс можа і павінен быць выкарыстаны. Ужо цяпер адметны вобраз Дзятлаўшчыны фарміруецца праз развіццё паляўнічага і актыўнага відаў турызму, у якасці рэзерву застаюцца так званыя “зялёныя маршруты”, у тым ліку на тэрыторыі рэспубліканскага заказніка Ліпічанская пушча. Як жа зрабіць лясныя зоны прывабнымі для гасцей? Летась адбылася экспедыцыя, у час якой вызначана працягласць новага маршруту 3600 метраў, вывучаны прыродныя ўмовы, цікавыя аб’екты, перыяд для актыўнага наведвання. Ужо зроблены ўваходны стэнд, распрацавана канцэпцыя, прайшла працэдура дзяржзакупкі на выраб 29 аншлагаў і стэндаў. Засталося правесці расчыстку і добраўпарадкаванне трасы, устанавіць інфармацыйныя стэнды, абсталяваць інтэрактыўныя зоны і такцільную дарожку. У першую чаргу, маршрут “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы” і знаёмства з прыродным багаццем гэтага куточка Дзятлаўшчыны будзе прапаноўвацца школьнікам, хаця зацікавіць такое прыемнае падарожжа на ўлонні прыроды і дарослых.

Тэму прадоўжыў галоўны ляснічы ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Канстанцін Дзісько. Ён анансаваў з’яўленне на “зялёнай сцежцы” сюрпрыза ад лясгаса – стэнда са спіламі драўніны розных парод, своеасаблівай загадкі для аматараў прыроды, якія змогуць праверыць свае веды, адгадваючы дрэвы і іх узрост, а адказы можна будзе падгледзець на зваротным баку кожнага спіла. Яшчэ адным прыемным падарункам стане такцільная дарожка, дзе басанож можна будзе прайсці па лясным ападзе і шышках. Дарэчы, новы маршрут закліканы выконваць не толькі пазнавальную, але і прафарыентацыйную функцыю.

Аб тым, што каля зялёнай сцежкі Ліпічанскай пушчы “паселіцца” казачны персанаж з беларускага фальклору – ахоўнік лясных багаццяў Гаёвы Дзед са сваёй світай, расказала дырэктар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ала Барысенка. Гасцей тут будуць здзіўляць нечаканай, цікавай, пазнавальнай інтэрактыўнай праграмай. 

Для папулярызацыі новага маршруту, які плануецца адкрыць ужо ў маі, заказана паліграфічная прадукцыя. Таксама інфармацыя аб ім будзе прадстаўлена на Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак-2025”, якая пройдзе 27-29 сакавіка ў Мінск-Арэне. Каб Дзятлаўшчына стала яшчэ больш вядомай і папулярнай, распрацаваны флаеры аб асноўных турыстычных паслугах, якія будуць распаўсюджаны сярод гасцей выставы, а таксама заказана адметная сувенірная прадукцыя з брэндавым знакам і кантактамі. Паўдзельнічаюць у прэзентацыі і рамеснікі нашага раёна.

Напрыканцы пагаварылі яшчэ і пра рэспубліканскі конкурс “Пазнай Беларусь”, які прапануе 14 намінацый, удзел у якіх для ўстановаў, арганізацый і аўтараў прадугледжаны праз электронную заяўку.

Вынікі сустрэчы падвёў Вадзім Бялятка. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што раён застанецца прывабным для турыстаў толькі ў тым выпадку, калі гасцям на Дзятлаўшчыне будзе цікава, а гэта залежыць ад усіх, хто стварае, рэкламуе і разнастайвае мясцовы турыстычны прадукт.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации