Прыміце віншаванні і ўдзячнасць, работнікі спажывецкай кааперацыі!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся канцэрт-віншаванне, прымеркаваны да Дня кааперацыі.

У святочнай зале сабраліся віноўнікі ўрачыстасці – работнікі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, у які сёння ўваходзяць Дзятлаўскі, Карэліцкі і Навагрудскі ўчасткі, і госці – прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, старшыня Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Курыла.

Са словамі віншавання да кааператараў звярнуўся дырэктар Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Мікалай Гародка:

– Спажывецкая кааперацыя – неад’емная частка эканамічнага комплексу нашай краіны. Мы вядзём мадэрнізацыю вытворчасці, асвойваем выпуск новых відаў прадукцыі. Нашы намаганні накіраваны на вырашэнне задач па забеспячэнні якаснага абслугоўвання насельніцтва, асваенне лішкаў дзікарослай і сельскагаспадарчай прадукцыі, развіццё нарыхтоўчай, вытворчай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Вынік залежыць ад работнікаў усіх узроўняў, якіх у нас працуе нямала. Хачу падзякаваць вам, дарагія калегі, за развіццё сваіх галінаў дзейнасці. Шаноўныя ветэраны спажывецкай кааперацыі! Мы з гонарам і павагай глядзім на вас. Вы – пацвярджэнне таго, што, толькі захоўваючы вялікую спадчыну, мы можам быць моцнымі. Ад імя дырэкцыі філіяла выказваю словы ўдзячнасці за нялёгкую працу ўсім работнікам галіны, якія з дня ў дзень сумленна выконваюць свае абавязкі. Сардэчна віншую вас з надыходзячым прафесійным святам! Жадаю      вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму, шчасця і дабрабыту, а таксама поспеху і працвітання спажывецкай кааперацыі.

Ад імя кіраўніцтва раёна з прафесійным святам землякоў павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– За шматгадовую гісторыю кааператыўная сістэма Беларусі не раз праходзіла праз выпрабаванні і даказала ўнікальную трываласць: выстаяла ў ваеннае ліхалецце, перажыла змену эканамічных эпох і сёння ва ўмовах жорсткай рыначнай барацьбы не проста ўтрымала пазіцыі, а змагла адкрыць для сябе новыя шляхі развіцця. Вы з’яўляецеся фундаментам, на якім трымаецца жыццё сельскіх жыхароў, дзякуючы вам нават у самых аддаленых куточках заўсёды будзе свежы хлеб і тавары першай неабходнасці. Сёння ў Дзятлаўскім філіяле на тэрыторыі нашага раёна дзейнічаюць 52 гандлёвыя аб’екты, з якіх 34 – стацыянарныя магазіны. Выязны гандаль вядуць 8 аўтамагазінаў, працуюць 9 аб’ектаў грамадскага харчавання. Пачынаючы з 2024 года, філіял прайшоў праз рэарганізацыю: да яго далучыліся Навагрудскі і Карэліцкі ўчасткі, што дазволіла ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу і значна пашырыць зону абслугоўвання. Словы шчырай удзячнасці выказваю ў адрас усяго вашага калектыву за вашу сумленную працу і добразычлівыя адносіны да людзей. Асаблівую падзяку адрасую ветэранам галіны, якія пачыналі працаваць у савецкі час, змаглі надаць гэтай прафесіі не проста навыкі, а асаблівую кааператарскую этыку – сумленнасць, узаемавыручку і ўменне радавацца агульнаму поспеху. Многія з вас і сёння ў страі, натхняеце моладзь сваім прыкладам і даказваеце вернасць выбранай справе. Упэўнены, што сучаснае пакаленне кааператараў дастойна прадоўжыць гэты шлях, памнажаючы дасягненні папярэднікаў. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, сямейнага цяпла і дабрабыту. Няхай ваша работа прыносіць заслужаную павагу людзей і фінансавы дабрабыт.

Аляксандр Станіслававіч уручыў заслужаныя ўзнагароды: Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама адзначаны прадавец Вольга Гародка, бухгалтар Таццяна Кашко, падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – цеставод Руслан Дзямідчык, вядучы юрысконсульт Аляксей Цітоў. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана повар Ганна Варган, падзячным лістом старшыні раённага Савета дэпутатаў – прыбіральшчыца памяшканняў Наталля Мілевіч, начальнік рознічна-гандлёвага ўчастка № 2 Іна Апанасевіч.

Да словаў віншавання далучыўся Аляксандр Курыла. Ён уручыў узнагароды Карэліцкага райвыканкама і Савета дэпутатаў работнікам спажывецкай кааперацыі Карэліччыны.

Кааператары Навагрудчыны таксама былі адзначаны раённымі ўзнагародамі, місію ўручыць іх, а таксама абласныя ўзнагароды выканаў Мікалай Гародка. У ліку іншых Ганаровай граматай Гродзенскага аблспажыўтаварыства адзначана прадавец Таццяна Бутэнка.  

Ветэраны спажывецкай кааперацыі атрымалі невялікія падарункі на памяць аб мерапрыемстве.

Для дзятлаўчан і гасцей нашага раёна гучалі музычныя падарункі ў выкананні  артыстаў і калектываў Дзятлаўшчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

10 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

12 часов ago

На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…

12 часов ago

Своевременность выплаты заработной платы, среднего заработка за время трудового отпуска

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос своевременности выплаты заработной платы, среднего заработка за время…

12 часов ago

Льготный кредит молодым специалистам

Указ Президента Республики Беларусь от 27.11.2000 № 631  «О предоставлении льготных кредитов отдельным категориям граждан». Данная…

12 часов ago

Юрий Караев принял участие в молодежном форуме «Белорусский код: История. Единство. Будущее.»

Организаторы его проведения – Белорусский профессиональный союз работников транспорта и коммуникаций и его молодежный совет.…

13 часов ago