Прыём грамадзян у Дзятлаве правяла Юлія Аўхукова

29 чэрвеня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце правяла начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Юлія Аўхукова.

Юлія Уладзіміраўна падзялілася ўражаннямі ад рабочай паездкі на Дзятлаўшчыну.

– Чым карысныя выезды ў раёны для вашай службы і насельніцтва?

– Штоквартальна Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіць прыёмы шырокім колам кіраўнікоў структурных падраздзяленняў. Па-першае, мы бачым, як працуюць органы мясцовай улады з насельніцтвам, наколькі аператыўна яны вырашаюць праблемы. Акрамя таго, вельмі важна адчуваць, чым занепакоены людзі. Напрыклад, паднятае пытанне дарожнага будаўніцтва было актуальным, таму з боку кіраўніцтва краіны на гэты конт прыняты сістэмныя меры, што апраўдвае падобныя кантакты як рэгулярныя, так і перыядычныя. Нават калі зваротаў вельмі мала, то гэта таксама своеасаблівы паказчык таго, што мясцовыя органы ўлады ўсе праблемы вырашаюць своечасова.

– Акрамя “дарожных”, у прыярытэце звычайна праблемы камунальнай сферы, ці ёсць і іншыя, характэрныя для розных раёнаў?

– На самой справе пытанні самыя разнастайныя. Калі ж браць іх “зрэз”, то ў першую чаргу звяртаем увагу на тыя, што тычацца кампетэнцыі мясцовых органаў улады, а гэта сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ўтрымання гарадоў і населеных пунктаў. Наогул жа звароты самыя розныя. Яны тычацца і налічэння пенсій, і сістэмы адукацыі – адным словам, што людзі не могуць вырашыць на месцы, з тым і звяртаюцца па дапамогу на асабістыя прыёмы.

– Якое ў вас склалася ўражанне ад размовы са спецыялістамі Дзятлаўскага раёна?

– Адчуваецца, што службы Дзятлаўшчыны трымаюць усе пытанні пад кантролем, стараюцца своечасова прымаць меры. Лічу, што работа тут пастаўлена на дастатковым узроўні.

У час візіту таксама адбылася сустрэча з метадыстамі вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама па вывучэнні магчымасці аптымізацыі некаторых напрамкаў іх работы. З прапановамі і заўвагамі на гэты конт можна звяртацца ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Камбайны – на старце жніва-2026

Ужо зусім хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца ўборачная кампанія. Напярэдадні камісія на чале з першым намеснікам…

13 минут ago

Навіны бібліятэкі. Казкі з куфэрка і “Магія чытання”

З 2024 года Дзятлаўская раённая бібліятэка прымае ўдзел у праекце бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магія…

17 минут ago

Навіны бібліятэкі. Кніжнае дзяцінства: чытаем разам

Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага…

24 минуты ago

Ад культурнай павесткі – да інфекцыйнай бяспекі

30 чэрвеня ў райвыканкаме прайшла чарговая сесія Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання пад кіраўніцтвам…

2 часа ago

ГрадусПлюс. Хто будзе рамантаваць дарогу?

У рэдакцыю газеты “Перамога” па тэлефоне звярнулася жыхарка Мінска, якая кожнае лета адпачывае на малой…

3 часа ago

Дзе з’явіцца счытвальнік для ID-картак?

У час правядзення Адзінага дня інфармавання жыхар Дзятлаўскага раёна пацікавіўся, калі ў раённай паліклініцы ўстановяць…

4 часа ago