Прыём грамадзян правёў пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў

У час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў правёў прыём грамадзян у Дзятлаўскім філіяле ААТ “Молочный Мир”.

З пытаннямі да Аляксандра Васільевіча звярнуліся пяць заяўнікаў, у тым ліку дырэктар філіяла Андрэй Жыдко.

Першы зварот тычыўся выплаты аліментаў на дзіця, якое вучыцца і хутка дасягне 18 гадоў. Аляксандр Жукаў патлумачыў, што пасля паўналецця выплата спыняецца, аднак існуе судовая практыка, якая можа падоўжыць грашовую падтрымку да 23 гадоў пры наяўнасці важкіх прычын. Разам з тым, пракурор параіў праявіць бацькоўскія пачуцці і, не прыбягаючы да крайніх мер, прадоўжыць дапамагаць дзіцяці.

Наступнага заяўніка цікавіла, ці павінен наймальнік скасаваць кантракт работніку ў сувязі са змяненнем месца жыхарства. Адказ быў станоўчы: паводле працоўнага заканадаўства ён абавязаны гэта зрабіць пры прадастаўленні пацвярджальных дакументаў.

Жанчына пыталася, ці можа яна па асабістых прычынах адпрасіцца на некалькі гадзін з работы па заяве. Па словах Аляксандра Жукава, на гэта ў работніка ёсць права, аднак важна, каб кіраўнік наклаў на заяву рэзалюцыю, і толькі калі ў ёй выказана згода, тады магчымасцю можна скарыстацца.

Работніка з юрыдычнай адукацыяй цікавіла, як працаўладкавацца ў органы пракуратуры. Як патлумачыў пракурор Гродзенскай вобласці, адной адукацыі мала, яшчэ неабходна валодаць патрэбнымі маральна-дзелавымі якасцямі, а галоўнае, прайсці грунтоўную спецправерку, якая ўлічвае адсутнасць судзімасцяў, прыцягнення да адказнасці за адміністрацыйныя парушэнні, праходжанне паліграфа, іншыя аспекты.

Дырэктар Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Андрэй Жыдко задаў практыкаарыентаванае пытанне. Ён расказаў, што ва ўпраўленні ААТ “Молочный Мир” знаходзіцца ААТ “Дварэц-Агра”, дзе ёсць патрэба ў механізатарах. Здараюцца выпадкі, калі чалавека з адпаведнай катэгорыяй пазбаўляюць права кіравання ўсімі відамі тэхнікі за п’янае ваджэнне. Ён пацікавіўся, ці прадугледжаны на гэты конт змяненні ў заканадаўстве.

Аляксандр Жукаў пацвердзіў, што сапраўды па даручэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі рыхтуецца такі законапраект. Ён будзе ўтрымліваць пэўныя нюансы і патрабаванні, галоўныя з якіх для вяртання права садзіцца за руль – пагашэнне ўсёй сумы штрафу і хадайніцтва наймальніка. Аднак і ў гэтым выпадку прадугледжаны меры далейшага стрымлівання: калі такі работнік будзе звольнены ці дапусціць новыя парушэнні, то станоўчае рашэнне адменяць. Адным словам, у новым нарматыўным акце пастараюцца ўлічыць многія моманты і прадугледзець абмежаванні.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#прокурор #дятлово #прием

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

1 час ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

2 часа ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

2 часа ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…

3 часа ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

4 часа ago

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

19 часов ago