Прыгожа, утульна, бяспечна і па-дамашняму камфортна

Яркія восеньскія кветкі на клумбах, шум лесу, што раскінуўся адразу за тэрыторыяй, зручныя лавачкі, прыгожая альтанка, асфальтаваныя дарожкі, камфортныя чыстыя пакоі, ветлівы персанал – менавіта так сёння выглядае Казлоўшчынскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дзе жывуць 25 чалавек.

Усё тут арганізавана так, каб восень жыцця для пажылых адзінокіх людзей і інвалідаў была прыемнай. На Гродзеншчыне гэта не адзіная такая ўстанова. Спецыялісты сацыяльнай сферы стараюцца стварыць добрыя ўмовы для насельнікаў падобных аб’ектаў. Таму ўжо традыцыйным у Прынёманскім краі стаў абласны агляд-конкурс сярод аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. У гэтым годзе ён зноў сабраў разам кіраўнікоў і спецыялістаў сферы, журы ўзначальвае старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік. Конкурс скіраваны на стварэнне спрыяльнага мікраклімату і бяспечных умоваў пражывання насельнікаў аддзяленняў, добраўпарадкаванне і азеляненне прылеглых тэрыторый, іх аздабленне альтанкамі, лаўкамі, зонамі адпачынку і малымі архітэктурнымі формамі, паляпшэнне ўмоваў быту і якасці сацыяльных паслуг, прапаганду здаровага ладу жыцця.  

Казлоўшчынскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў сустрэла гасцей услед за Навагрудскім. На дзятлаўскай зямлі іх павіталі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель.

Дырэктар ЦСАН Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык расказала, што ўстанова знаходзіцца ў будынку Казлоўшчынскай гарадской бальніцы і ў гэтым свае перавагі: пры неабходнасці дапамогу жыхарам аказвае медперсанал. Тут ёсць 12 добраўпарадкаваных пакояў, сталовая, зона адпачынку ў холе, свая пральня. Самаму маладому мясцоваму насельніку 56 гадоў, самай сталай жыхарцы – 108 (гэта Юлія Гульнік).

Удзельнікі мерапрыемства агледзелі тэрыторыю і памяшканні аддзялення, зазірнулі ў жылыя пакоі, нават пазнаёміліся з некаторымі атрымальнікамі паслуг. Напрыклад, былая настаўніца Лідзія Прымшыц, якая прысвяціла педагагічнай дзейнасці каля сарака гадоў, расказала гасцям, што ёй вельмі падабаецца мясцовая загадчыца, персанал, умовы і харчаванне. Станоўча ацанілі ўбачанае і госці.

– Дзятлаўшчына – гэта раён, куды заўсёды прыязджаю з задавальненнем, – расказала Вольга Сядзельнік. – Для спецыялістаў сферы, якія другі дзень запар наведваюць установы сацыяльнага абслугоўвання розных раёнаў Гродзенскай вобласці такія семінары-конкурсы вельмі патрэбныя, бо яны могуць убачыць у калег штосьці новае, пераняць гэта для сваёй работы, выкарыстаць станоўчы вопыт. Тым больш што ў 14 аддзяленнях кругласутачнага знаходжання Гродзеншчыны, дзе жыве больш за 400 чалавек, штогод уносяцца пэўныя пазітыўныя змяненні: праводзяцца рамонты, добраўпарадкуюцца пакоі для адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў і ветэранаў. Разам з тым, акрамя ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, удасканальваецца і работа спецыялістаў. Ёсць шмат прыкладаў, калі мы супрацоўнічаем з валанцёрамі па абслугоўванні грамадзян, укараняюцца практыкі псіхалагічнай дапамогі. Усё гэта развіваецца, дае нашым калегам штуршок для ўдасканалення далейшай работы. Безумоўна, мы пазней падвядзём вынікі конкурсу, аднак хачу адзначыць, што кожны раён паказвае сур’ёзны рух наперад, і Дзятлаўшчына не выключэнне. Шмат зроблена калектывам, кіраўніком і не без падтрымкі райвыканкама. За гэта асаблівая ўдзячнасць кіраўніку раёна Андрэю Садоўскаму і яго намесніку, які курыруе сацыяльную сферу, Вадзіму Бялятку.    

Развітаўшыся з работнікамі і жыхарамі аддзялення, госці адправіліся ў дарогу: ідзе другі дзень агляду-конкурсу, і на маршруце наведвання яшчэ Слонімскі, Зэльвенскі і Бераставіцкі раёны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

11 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

12 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

12 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

13 часов ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

13 часов ago

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

14 часов ago