Сёння складана ўявіць сваё жыццё без зручных і камфортных рэчаў, да якіх мы прывыклі — электрапрыбораў. У доме без іх ніяк не абысціся, бо проста націснуўшы кнопку «пуск», можна падагрэць ежу ў мікрахвалевай печы, памыць бялізну ў пральнай машыне. І тое, што яны палягчаюць жыццё любой гаспадыні, таксама бясспрэчны факт. Але і прынесці непрыемнасці гэтыя «памочнікі» таксама могуць.
Людзі часта карыстаюцца старымі электрапрыборамі, жывуць у дамах, электраправодка ў якіх даўно ўстарэла. Па статыстыцы, прычынай кожнага шостага пажару ў рэспубліцы з’яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. У асенне-зімовы перыяд гэта прычына пастаянна фіксуецца ў зводках МНС. Каб пазбегнуць бяды, абавязкова выконвайце правілы бяспекі.
Не карыстайцеся пашкоджанымі або самаробнымі электраабагравальнікамі. Варта пазбягаць перагрузкі электрасеткі, калі ўключаеце адразу некалькі магутных спажыўцоў энергіі.
Небяспечна пакідаць уключаныя электраабагравальнікі на ноч, выкарыстоўваць іх для сушкі адзення, а таксама ставіць паблізу фіранак або мэблі.
Калі ў доме знаходзяцца дзеці і пажылыя людзі, лепш набываць электраабагравальнікі закрытага тыпу. Калі выкарыстоўваеце ўстарэлыя мадэлі абагравальнікаў — будзьце асабліва ўважлівыя, не дапускайце іскрэння шнура і награвання разетак.
Рэгулярна ачышчайце абагравальнік ад пылу — ён таксама можа загарэцца. Сачыце за тым, каб провад ад электрапрыбора не знаходзіўся пад дыванамі, інакш ён можа перацерціся.
Для таго, каб пазбегнуць узгарання электрапрыбораў з-за перападаў напружання ў сетцы, карыстайцеся сеткавымі фільтрамі.
Выходзячы з дома, выключайце электрапрыборы і асвятленне.
Дзмітрый БОБIН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…
Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…