Пройдзе грамадскае абмеркаванне

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт запрашае грамадзян і юрыдычных асобаў прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні аб’екта “Мадэрнізацыя добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі жылых дамоў № 9, 11, 11а, 15а, 15б, 15в па вул. Савецкай і № 44а па вул. Леніна ў г.п. Казлоўшчына”.

Рэалізацыя праекта плануецца на зямельным участку, які размешчаны ў зоне жылой шматкватэрнай забудовы, участак мяжуе з вуліцай Савецкай і вуліцай Леніна ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына.

Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб’екта будаўніцтва пройдзе з 4 мая па 28 мая 2020 года.

Азнаёміцца з матэрыяламі архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб’екта будаўніцтва можна ў перыяд з 4 мая па 28 мая 2020 года на інтэрнэт-сайце Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама ў вестыбюлі адміністрацыйнага будынка філіяла Дзятлаўскага РУП ЖКГ у г.п. Казлоўшчына па адрасе: вул. Азёрная, 4, па працоўных днях з 8да 17 гадзін, тэл.8(01563) 6-10-92.

Арганізатар грамадскага абмеркавання-Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт (231471, вул. Леніна, 18, г. Дзятлава, тэл. 8(01563) 6-01-70), Дзятлаўскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (231471, вул. Навагрудская, 4, г. Дзятлава, тэл. 8(01563) 6-83-10, 6-83-16).

Пісьмовыя заўвагі і (або) прапановы па архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб’екта будаўніцтва ў перыяд з 4 мая па 28 мая 2020 года можна накіраваць у:

— Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт (аддзел архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскі раённага выканаўчага камітэта) па адрасе: 231471, вул. Леніна, 18, г. Дзятлава або на электронны адрас: arh_dtl@dyatlovo.gov.by, тел. 8(01563) 6-01-70;

— Дзятлаўскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (вытворча-тэхнічны аддзел) па адрасе: 231471, вул. Навагрудская, 4, г. Дзятлава або на электронны адрас: 21878@tut.by, тел. 8(01563) 6-83-16;

— адміністрацыйны будынак філіяла Дзятлаўскага РУП ЖКГ уг. п. Казлоўшчына па адрасе: вул. Азёрная, 4 па працоўных днях з 8да 17 гадзін (тел. 8(01563) 6-10-92).

Заўвагі і (або) прапановы, пададзеныя пасля 28 мая 2020 года разглядаць не будуць.

Падвядзенне вынікаў грамадскага абмеркавання пройдзе на Дзятлаўскім раённым архітэктурна-горадабудаўнічым савеце.

Адміністрацыя РУП ЖКГ

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

6 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

6 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

6 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

6 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

7 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

7 часов ago