У Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у студзені 2018 года пройдуць “Прамыя тэлефонныя лініі”.
17 студзеня з 14 да 15 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Інга Чаславаўна Кавалевіч правядзе “Прамую лінію” па тэме: “Парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Адміністрацыйная адказнасць плацельшчыкаў страхавых узносаў за невыкананне заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні”. Тэлефануйце на нумар: 8(0152)70-27-30.
23 студзеня з 14 да 15 гадзін начальнік аддзела арганізацыі персаніфікаванага ўліку Таццяна Паўлаўна Бертэль правядзе “Прамую лінію” па тэме: “Парадак запаўнення і тэрміны прадастаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)70-27-37.
24 студзеня з 14 да 15 гадзін начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Святлана Васільеўна Каладзінская правядзе “Прамую лінію” па тэме: “Парадак прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)68-33-79.
25 студзеня з 12 да 13 гадзін начальнік упраўлення Васіль Васільевіч Грытчанка правядзе “Прамую лінію” па тэме: “Парадак прызначэння і выплаты дапамог са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)77-29-70.
Кожную сераду з 14 да 15 гадзін у абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон “Гарачай лініі” 8(0152)68-33-84.
Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва