Прэзідэнт В’етнама Чан Дай Куанг у бліжэйшы час наведае Беларусь. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА. “Прэзідэнт В’етнама ў бліжэйшы час наведае Беларусь. Рыхтуецца да падпісання шэраг дакументаў”, – сказаў Уладзімір Макей. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з кіраўніцтвам гэтай краіны на палях форуму “Адзін пояс і адзін шлях” у Пекіне. Акрамя таго, беларускі лідар сустрэўся з кіраўнікамі іншых краін Азіі, Афрыкі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
БелТА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации