Мірскі замак 18 мая далучыцца да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” з праграмай “Рэха Міра…”. Аб гэтым паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю музея “Замкавы комплекс “Мір” Анаіт Арзуманян. 

Міжнародны дзень музеяў традыцыйна адзначаецца 18 мая. Анаіт Арзуманян звярнула ўвагу, што ў сувязі з гэтым Мірскі замак штогод рыхтуе для наведвальнікаў цікавыя праграмы і канцэрты, і бягучы год выключэннем не будзе.

Так, з 10.00 да 18.00 уваход на экспазіцыі паўночнага корпуса, паўночна-заходняй і цэнтральнай вежаў замка будзе бясплатным, а пасля 18.00 і да 21.00 можна будзе бясплатна наведаць міжнародную выстаўку “Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст.”.

У 17.00 у мансарднай частцы паўночнага корпуса адбудзецца адкрыццё выстаўкі акварэльных работ літоўскага мастака Раманаса Барысаваса “Паэзія руін”.

У 20.00 арганізатары запрашаюць жадаючых прыняць удзел у інтэрактыўнай музейнай праграме “У госці да Пане Каханку” сумесна з ансамблем цыганскай песні “Джана Рома” (г. Ашмяны).

Іншыя беларускія ўстановы таксама рыхтуюцца да папулярнай міжнароднай акцыі. Напрыклад, 20 мая Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіць святочную праграму “Ноч музеяў – 2017. Горад засынае, прачынаецца музей…”.

Паводле слоў арганізатараў, з надыходам вечара экспазіцыя ажыве: танкісты, лётчыкі, зенітчыкі, стралкі, партызаны, падпольшчыкі, ваенныя карэспандэнты, медсёстры і іншыя персанажы ваенных гадоў запоўняць залы. Яны раскажуць аб музейных прадметах і інсталяцыях, пакажуць эпізоды з ваеннага жыцця і нават прапануюць наведвальнікам у іх паўдзельнічаць. Пачатак у 18.00.

БЕЛТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации