Свята яблыкаў у Жукоўшчыне (+відэа)

Добрай традыцыяй стала правядзенне на Дзятлаўшчыне тэматычных святаў, у кожным аграгарадку яно сваё, асаблівае.

Жукоўшчына, якая славіцца вырошчваннем садавіны, штогод запрашае гасцей на народнае гулянне – свята яблыкаў.

І кожны год артысты нашага раёна знаходзяць чым здзівіць гледачоў. Сёлетняе мерапрыемства адкрыла яблычная фея, загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Харлінская. Яна падарыла аграгарадкоўцам добрую песню і запрасіла ўсіх жадаючых да “яблычнага стала”, які арганізатары свята падрыхтавалі для гасцей. Якіх толькі прысмакаў тут не было! І бліны з яблыкамі, і пірагі з малінамі, яблыкі печаныя і свежыя, сакавітыя, абаранкі ды мноства іншых прысмакаў. І ўсё гэта ад душы і са шчырай усмешкай з рук “яблынькі” Іны Юганавай.

Кожны госць свята знайшоў тут занятак па душы. Старэйшае пакаленне з цікавасцю глядзела канцэрт артыстаў Дзятлаўшчыны, часам падпяваючы і нават кідаючыся ў танцы, моладзь сэлфілася ў фотазоне і загадвала жаданні, прымацоўваючы запаветныя папяровыя яблычкі на імправізаванае дрэва, а дзеці гойсалі па мясцовым парку, гулялі ў вялікія шахматы, скакалі на батуце і асвойвалі цацкі, набытыя ім бацькамі ўгандлёвай палатцы.

Пажаданні моцнага здароўя са святочнай сцэны адрасавалі найстарэйшай жыхарцы Жукоўшчыны Соф’і Паўлаўне Паўлоўскай, якая сёлета адзначыць дзевяностагоддзе, а матулі самага маленькага – Арцёма Радзюка, якому ў гэты дзень споўніўся месяц, падарылі цацачны аўтамабіль.

У канцэртную праграму свята яблыкаў увайшлі музычныя кампазіцыі ад Івана Кашко, Аксаны Кашляк, Ірыны Бакшук, Таццяны Дудкінай, Вольгі Іода і нават паўгадзінны песенны марафон ад вакальна-інструментальнага ансамбля “Гарачыя сэрцы”. Пад гукі песень 80-х вядучыя абышлі і пачаставалі ўсіх гасцей свята з духмяным яблычным народным караваем, сімвалічным у Год народнага адзінства.

Завяршылася суботняе свята майстар-класам па побытавых танцах, які прадставілі ўдзельніцы фальклорных калектываў нашага раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago