Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіўся Дзень праваслаўнай кнігі.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі чытачы, бібліятэкары, клірык храма святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава святар Аляксей. Кнігі духоўнай тэматыкі – гэта школа для кожнага, адзначыў ён, бо з іх чалавек чэрпае веды, дзякуючы ім ён дасведчаны. Вядучыя мерапрыемства расказалі пра асветніка ХVІ стагоддзя, выдатнага гуманіста Івана Фёдарава, які ўнёс значны ўклад у стварэнне ўсходнеславянскага кнігадрукавання, асветы і культуры. Вядучыя паведамілі цікавыя факты пра першыя на Русі друкаваныя праваслаўныя кнігі і друкарню. Таксама была прадстаўлена кніжная выстава “Сокровенный мир православия”, дзе размяшчалася літаратура пра хрысціянства, рускіх святых і жыццё падзвіжнікаў праваслаўя, а таксама мастацкія кнігі, якія вучаць міласэрнасці, спагадзе, любові да Бога і бліжняга. У фае бібліятэкі працавала выстава-кірмаш праваслаўнай прадукцыі.
Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…