У Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся штогадовы справаздачны канцэрт, які сёлета быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У праграме былі прадстаўлены лепшыя вакальныя і інструментальныя калектывы, салісты – узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі” (кіраўнік Алена Кашко), ансамблі гітарыстаў “Гітарынка” і “Віва” (кіраўнік Андрэй Цыгель), ансамбль балалаечнікаў пад кіраўніцтвам Алы Хілевіч, трыа баяністаў (кіраўнік Наталля Лішык), ансамбль піяністаў у саставе Вольгі Зуеўскай і яе вучаніцы Дар’і Ступчык; народны інструментальны ансамбль “Дзятлаўскі калейдаскоп”, хор, а таксама вакальныя ансамблі навучэнцаў і педагогаў школы, салісты Юлія Болбат (скрыпка), Аляксандра Клімчук (домра), Антаніна Кісель (вакал).
Гэты навучальны год паспяхова скончылі больш за 300 юных музыкантаў, танцораў і мастакоў – навучэнцаў школы мастацтваў. Многія з іх станавіліся лаўрэатамі і прызёрамі конкурсаў на міжраённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. У скарбонцы дзятлаўчан дыпломы рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “Ільвяня”, абласных конкурсаў “Юны віртуоз”, “Новыя імёны”, “Вясёлка надзей”, рэгіянальнага фестывалю-конкурсу юных выканаўцаў “Навагодні феерверк”.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование
С 8 августа в Беларуси официально стартует летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь.…
Уважаемые родители, от того, как организовано рабочее место вашего ребенка, напрямую зависят его осанка, зрение…
За текущий период 2026 года специалисты ГУ «Дятловский районный ЦГЭ» охватили контрольными (надзорными) мероприятиями 48…
5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага…
Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…
Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…