У Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся штогадовы справаздачны канцэрт, які сёлета быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У праграме былі прадстаўлены лепшыя вакальныя і інструментальныя калектывы, салісты – узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі” (кіраўнік Алена Кашко), ансамблі гітарыстаў “Гітарынка” і “Віва” (кіраўнік Андрэй Цыгель), ансамбль балалаечнікаў пад кіраўніцтвам Алы Хілевіч, трыа баяністаў  (кіраўнік Наталля Лішык), ансамбль піяністаў у саставе Вольгі Зуеўскай і яе вучаніцы Дар’і Ступчык; народны інструментальны ансамбль “Дзятлаўскі калейдаскоп”, хор, а таксама вакальныя ансамблі навучэнцаў і педагогаў школы, салісты Юлія Болбат (скрыпка), Аляксандра Клімчук (домра), Антаніна Кісель (вакал).

Гэты навучальны год паспяхова скончылі больш за 300 юных музыкантаў, танцораў і мастакоў – навучэнцаў школы мастацтваў. Многія з іх станавіліся лаўрэатамі і прызёрамі конкурсаў на міжраённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. У скарбонцы дзятлаўчан дыпломы рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “Ільвяня”, абласных конкурсаў “Юны віртуоз”, “Новыя імёны”, “Вясёлка надзей”, рэгіянальнага фестывалю-конкурсу юных выканаўцаў “Навагодні феерверк”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации