У межах дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на Дзятлаўшчыне адбыўся раённы палявы злёт “Ратаўнік-2025”, які сабраў удзельнікаў з навучальных установаў раёна.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзелы адукацыі, ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскі РАНС,  раённы камітэт ГА “БРСМ”, Дзятлаўскі раённы ўчастак Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ, а таксама раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Сустрэчу адкрылі Наталля Пазняк і начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык. Яны пажадалі ўдзельнікам добрага настрою, удачы і поспехаў у конкурсах.

– Палявы лагер закліканы выхоўваць у моладзі патрыятычныя якасці, сумленнасць, прынцыпы ўзаемнай дапамогі, таварыскасці. Тут падлеткі вучацца не толькі правільна паводзіць сябе ў розных надзвычайных сітуацыях, але і сябраваць, справядліва канкурыраваць. Таксама ў працэсе яны наладжваюць сувязі з іншымі аддзяленнямі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных, – адзначыў Сяргей Сяргеевіч.

Спашукальнікі звання лепшых юных ратаўнікоў-пажарных прайшлі па этапах конкурснай праграмы: паставілі палатачны гарадок на тэму “Мая Беларусь вачыма юных пажарных”, расклалі вогнішча, паказалі трапнасць у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, аказалі першую дапамогу пацярпелым, выканалі баявое разгортванне і праявілі творчыя здольнасці ў выступленні “БМГАРП – арганізацыя мая”.

Пераможцамі палявога злёту і ўладальнікамі кубка стала каманда  Казлоўшчынскай сярэдняй школы, другое месца ў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, трэцяе месца падзялілі паміж сабой навучэнцы гімназіі № 1 і сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Удзельнікі атрымалі прызы ад арганізатараў мерапрыемства.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации