Каб зберагчы прыроду ад забруджвання, чалавек прыдумаў сістэму збору – раздзяляць адходы на складнікі. Да 60 % адходаў можна выкарыстоўваць паўторна. Папера, пластык (ПЭТ-бутэлька, поліэтылен, цвёрды пластык), шкло і метал з’яўляюцца сыравінай для нашай прамысловасці.
Разам з тым на кантэйнерныя пляцоўкі для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў носяць пакеты з камунальнымі адходамі, што недапушчальна, з’яўляецца парушэннем і за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
У 2024 годзе Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя было праведзена 12 абследаванняў палігона цвёрдых камунальных адходаў, 10 – тэрыторый рэкультываваных міні-палігонаў, з іх 17 маніторынгаў у дачыненні да 32 юрыдычных асоб, выдадзена 136 пунктаў прадпісанняў, 5 выбарчых праверак, па якіх выдадзена 76 пунктаў прадпісанняў.
За парушэнні Закона РБ “Аб абыходжанні з адходамі” ў частцы выкарыстання адходаў у якасці другасных матэрыяльных рэсурсаў прыцягнуты 19 юрыдычных і фізічных асоб.
Нагадаем, што сістэма збору адходаў у Дзятлаўскім раёне ўключае ў сябе кантэйнеры для раздзельнага збору і сетку нарыхтоўчых прыёмных пунктаў. Кантэйнеры спецыяльнага ўзору (еўрапейскага) былі ўстаноўлены на пляцоўках ва ўсіх мікрараёнах шматпавярховай забудовы горада Дзятлава і пасёлкаў Наваельня, Казлоўшчына, аграгарадка Гезгалы, а таксама ў арганізацыях і ўстановах раёна добраўпарадкавана 68 кантэйнерных пляцовак, на якіх ёсць 205 кантэйнераў для раздзельнага збору. У прыватны сектар насельніцтву перададзена 1935 кантэйнераў для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Дзятлаўскае РУП ЖКГ
Стационарный приемный пункт | отходы бумаги и картона, стекла, текстиль, ПЭТ- бутылка, полимеры | г. Дятлово, ул. Советская, 107 | с 8.00 до 17.00 понедельник, среда, пятница тел. 2-18-47 | РУП ЖКХ | г. Дятлово, ул.Новогрудская, 4 |
Специальные контейнера для раздельного сбора | отходы батареек | г. Дятлово, ул. Советская, 107 | с 8.00 до 17.00, обед с 12.00 до 13.00, по средам | РУП ЖКХ | г. Дятлово, ул.Новогрудская, 4 |
Пункты по приему ртуть- содержащих отходов или спецконтейне-ры | люминесцентные лампы, термометры (ртутьсодержащие) | г. Дятлово, ул. Новогрудская, 6 | с 8.00 до 17.00, обед с 12.00 до 13.00, по средам | РУП ЖКХ | г. Дятлово, ул.Новогрудская, 4 |
Пункт приема отработанных нефтепродук-тов | отходы масел (отработанные нефтепродукты) | РУП ЖКХ | г. Дятлово, ул.Новогрудская, 4 | ||
Пункт сбора резиносодер-жащих това-ров, изношенных шин, камер | изношенные шины, камеры | РУП ЖКХ | г. Дятлово, ул.Новогрудская, 4 |
Дзятлаўскі філіял Гродзенскага абласнога спажыўтаварыства
1. | Магазин «Заготовительный», г. Дятлово, ул. Слонимская, 33а, тел. 6-83-55 | вторник – пятница с 10.00 до 17.00, обед с 14.00 до15.00, суббота, воскресенье – с 10.00 до 13.00, выходной – понедельник | макулатура, полиэтилен, стеклобой, ПЭТ-бутылка, цветные металлы |
2. | Магазин «Мир техники», г. Дятлово, ул. Кирова, 3, тел. 6-86-79 | с 9.00 до 18.00, обед с 14.00 до 15.00, выходной – суббота, понедельник | стеклобой, макулатура |
3. | Склад вторичного сырья г. п. Новоельня, ул. Заводская, 9, тел. 6-84-35 | с 8.00 до 17.00 , обед с 12.30 до 13.30 , выходной – суббота, воскресенье | макулатура, полиэтилен, стеклобой, ПЭТ-бутылка, отработанные масла, шины б/у |
4. | Заготовительный пункт г. п. Новоельня, ул. Снитко, 2 | с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00, выходной – суббота, воскресенье | макулатура, полиэтилен, стеклобой, ПЭТ-бутылка |
Для даведкі
Усяго ў Беларусі штогод утвараецца 24-28 мільёнаў тон адходаў вытворчасці і каля 3 мільёнаў тон камунальных, пад якія занята 3,5 тысячы гектараў зямлі. На аднаго жыхара за год прыпадае 2,5 тоны адходаў.
Для іх раскладання ў натуральных умовах патрэбны час: паперы – 2 гады, поліэтылену – ад 100 да 400 гадоў, а шкло можа захоўвацца ў зямлі да 1000 гадоў.
Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga