Дзень праваслаўнай кнігі ладзіўся ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы. Для навучэнцаў мясцовай школы тут прайшла гадзіна духоўнасці “Святы  Уладзімір”, прымеркаваная да 150-годдзя з дня  нараджэння Уладзіміра Хрышчановіча (Гезгальскага).

28 кастрычніка 1999 года іерэй Уладзімір быў кананізаваны Святым Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы як мясцовы святы. Свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хрышчановіча называюць яшчэ Гезгальскім – па месцы яго нараджэння. Жыхары вёскі Гезгалы лічаць яго сваім нябесным заступнікам. У гонар гэтага святога названа царква, размешчаная на тэрыторыі папраўчай калоніі-пасялення.

Госцем мерапрыемства стаў святар Царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы вёскі Нагародавічы айцец Мікалай. Ён  акцэнтаваў увагу на неабходнасці чытання духоўных кніг,бо яны вучаць дабру і міласэрнасці, расказаў пра Біблію, таямніцы паходжання свету, нагадаў пра важнасць духоўнай літаратуры ў фарміраванні асобы.

Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека #книги

Похожие публикации