Прафілактычнае мерапрыемства ў дачыненні да перавозчыкаў пасажыраў у рэгулярных і нерэгулярных зносінах маршрутнымі транспартнымі сродкамі і аўтобусамі ў Дзятлаўскім раёне правялі міжраённы аддзел ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў сумесна з Транспартнай інспекцыяй.
Яны праверылі, ці не ажыццяўляецца перавозка пасажыраў звыш колькасці ўстаноўленых месцаў, як адбываецца высадка (пасадка) пасажыраў па-за пазначанымі прыпыначнымі пунктамі, ці не перавышаюць вадзіцелі ўстаноўленую хуткасць, як выконваюць патрабаванні дарожных знакаў і разметкі, правілы праезду скрыжаванняў і манеўравання, ці выкарыстоўваюцца рамяні бяспекі пры перавозцы пасажыраў.
– Істотных парушэнняў у час правядзення рэйду не было выяўлена, – адзначыў дзяржаўтаінспектар Андрэй Іскра, – аднак настойліва рэкамендуем вадзіцелям няўхільна выконваць правілы дарожнага руху, захоўваць хуткасны рэжым і не парушаць правілы абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху, а пасажырам – не патрабаваць прыпынку маршрутнага транспартнага сродку ў неналежным месцы.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Председателя Государственных дел КНДР Ким Чен Ына с Днем образования…
Президент Беларуси Александр Лукашенко от имени белорусского народа и себя лично поздравил Президента Таджикистана Эмомали…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка і закладка ў траншэі траў трэцяга ўкосу. Работнікаў і спецыялістаў ААТ…
Ці ведалі вы, што для паступлення на медыцынскія і некаторыя сельскагаспадарчыя спецыяльнасці выпускнікі школ здаюць…
В Беларуси намолотили свыше 9,1 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…