Праверылі гатоўнасць да надзвычайных сітуацый

Лепшыя добраахвотныя пажарную і санітарную дружыны вызначылі на Дзятлаўшчыне.

Штогадовы агляд-конкурс прайшоў на стадыёне “Колас” у райцэнтры. Яго ўдзельнікамі сталі 10 каманд сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Стартавым этапам агляду санітарных дружын стала праверка аснашчэння палявых медыцынскіх сумак, у час якой улічвалася не толькі іх укамплектаванасць, але і ўменне канкурсантак прымяняць прадметы па прызначэнні. У працэсе ўратавання пацярпелага сандружынніцы павінны былі надзець на яго процівагаз і правільна транспарціраваць на насілках.

Ядзерны ачаг выпрабоўваў экіпіраванасць і трываласць тэарэтычных ведаў канкурсантак.

У шпітальным аддзяленні дружыны прадэманстравалі веды і навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі: налажылі павязкі, правялі вентыляцыю лёгкіх і непрамы масаж сэрца, па выніках чаго атрымалі заўвагі і парады спецыялістаў.

Заключны этап пад куратарствам Дзятлаўскага райЦГЭ патрабаваў ад удзельнікаў не толькі ведання інфекцыйных хваробаў, але і практычных навыкаў. Каманды павінны былі правільна зрабіць забор пробаў вады і глебы, а таксама харчовых прадуктаў для даследавання.

Праграму спаборніцтваў пажарных фарміраванняў сёлета склалі баявое разгортванне ад мотапомпы, бег стометровай дыстанцыі з перашкодамі і пажарная эстафета, на працягу якіх каманды паказалі спрыт і сілу, зладжанасць работы і ўменне дзейнічаць у нестандартных сітуацыях.

З паспяховым завяршэннем конкурсу яго ўдзельнікаў павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка, пажадаў дэманстраваць свае навыкі толькі на такіх спаборніцтвах. Ён уручыў заслужаныя ўзнагароды і грашовыя прэміі лепшым добраахвотным пажарным фарміраванням. Пераможцай агляду-конкурсу стала пажарная дружына ААТ “Дварэцкі льнозавод”, на другім месцы каманда Дзятлаўскага лясгаса, на трэцім – СГФ “АграМілк”. У асабістым заліку ў стометроўцы з перашкодамі лепшым стаў Дзмітрый Сямашка (ААТ “Дварэцкі льнозавод”), другое месца ў Сяргея Пралюдзька (СГФ “АграМілк”), трэцяе – у Сяргея Іоды (Дзятлаўскі лясгас).

Каманды, якім крыху не хапіла да перамогі, былі адзначаны заахвочвальнымі прызамі ад Дзятлаўскага добраахвотнага пажарнага таварыства.

У спаборніцтвах санітарных дружын сёлета лепшай названа каманда КСУП “Войневічы”, якую рыхтавала да спаборніцтваў фельчар Войневіцкага ФАПа Іна Рукан. Віцэ-чэмпіёнамі сталі дружынніцы ААТ “Граніт-Агра”, бронзавымі прызёрамі – КСУП “Хвінявічы”. Прызы ім уручыў галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Яцкевіч. Лепшыя санітарная і пажарная дружыны раёна прадставяць Дзятлаўшчыну на абласных спаборніцтвах у Гродне 28 чэрвеня.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко об отношениях с Россией: несмотря на разного рода гвалты, идем тем путем, который определили

Беларусь и Россия, несмотря на разного рода гвалты со стороны, строят свои отношения тем путем,…

4 минуты ago

В Беларуси первый укос трав провели почти на 80 % площадей — заготовлено более 5,5 млн тонн сенажа

По оперативным данным на 15 июня, в Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1…

47 минут ago

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профессионально-технического образования, сообщает БЕЛТА.  Продлится…

4 часа ago

Беларусь и Россия представили третий совместный доклад о ситуации с правами человека в отдельных странах

Представлен третий совместный доклад министерств иностранных дел Беларуси и России «О ситуации с правами человека…

4 часа ago

На контроле – качество и доступность оказываемых бытовых услуг, в том числе в сельской местности

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос качества и доступности оказываемых бытовых услуг, в том…

1 день ago

“Перамога” запрашае на дзень падпісчыка

18 чэрвеня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…

1 день ago