Супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС сумесна з прадстаўнікамі СМІ правялі рэйды з мэтай кантролю за забеспячэннем пажарнай бяспекі на аб’ектах, якія эксплуатуюць печы і цеплагенерыруючыя агрэгаты.

Пры аглядзе асаблівая ўвага звярталася на выкананне правілаў супрацьпажарнай бяспекі: наяўнасць перадтопачнага ліста і адпаведнасць памераў, стан комінаў, на якой адлегласці знаходзіцца печ да згаральных матэрыялаў.

У ходзе рэйду былі выяўлены і парушэнні правілаў пажарнай бяспекі: печы эксплуатуюцца з расколінамі ў муры печы, не на ўсіх цеплагенерыруючых агрэгатах, якія працуюць на цвёрдым паліве, усталяваны датчыкі кантролю тэмпературнага рэжыму.

Ратаўнікі даручылі кіраўнікам прадпрыемстваў прыняць вычарпальныя меры па прывядзенні аб’ектаў, дзе маюцца ацяпляльныя печы і цеплагенерыруючыя агрэгаты, у належны супрацьпажарны стан.

Марта МІЛАШ,
старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации