Па рашэнні суда Ленінскага раёна горада Гродна 25 кастрычніка 2024 года экстрэмісцкім прызнаны інтэрнэт-рэсурс S 13.ru.
Свой каментарый на гэты конт па гарачых слядах даў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго:
– Паколькі гэты сайт быў даволі папулярны сярод насельніцтва як горада Гродна, так і іншых рэгіёнаў, людзям варта праверыць свае падпіскі.
Нагадаю, што да адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных часткай 2 артыкула 19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь адносяцца актыўныя падпіскі на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, рэпосты з іх у сацыяльных сетках і месенджарах.
Таму, каб не быць прыцягнутымі да адказнасці паводле дзеючага заканадаўства, ранейшым чытачам S 13.ru неабходна праверыць, ці з’яўляюцца яны падпісчыкамі, адпісацца ад гэтага сайта і выдаліць усе свае рэпосты.
Даведка: парушэнне часткі 2 артыкула 19.11 КоАП РБ прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Спіс матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі, увесь час актуалізуецца і з ім кожны грамадзянін можа азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Кіраўнікі і стваральнікі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, тэлеграм-чатаў пасля таго, як іх прызнаюць экстрэмісцкім фарміраваннем, разам з аўдыторыяй могуць падпасці і пад крымінальную адказнасць.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…