На базе ДРБУ-119 прайшлі прававая асвета па тэме “Асаблівасці рэгулявання ўмоваў працы работнікаў-інвалідаў” і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Яго правялі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Анатоль Пукач, прававы інспектар працы Дзмітрый Бязмен пры ўдзеле памочніка пракурора Дзятлаўскага раёна Ірыны Забелінай.

У рамках Адзінага дня прававой асветы выступоўцы раскрылі тэму, якая датычыцца правоў і гарантый інвалідаў, якія рэгулююцца Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам аб інвалідах, Законам аб занятасці і іншымі дакументамі.

– Помніце, што кожны работнік арганізацыі з’яўляецца членам прафсаюза на працягу трох месяцаў пасля спынення працоўных адносінаў і можа адстаяць свае правы, у чым мы яму дапаможам, –адзначыў Анатоль Пукач.

Дарожнікі Дзятлаўшчыны скарысталіся магчымасцю атрымаць кампетэнтную юрыдычную дапамогу і задалі прафсаюзнаму юрысту шэраг пытанняў, якія датычацца працоўнага заканадаўства.

Дзмітрый Бязмен расказаў, што на прафсаюзны прыём грамадзян найчасцей звяртаюцца з пытаннямі па аплаце працы, прымяненні дадатковых ільгот і гарантый, пенсійным заканадаўстве.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации