У Казлоўшчынскім сельвыканкаме ў рамках акцыі “Дом без гвалту” прайшло выязное пасяджэнне назіральнай камісіі райвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі, сумешчанае з выязным кірмашом вакансій і пазачарговым пасяджэннем савета мясцовага грамадскага пункта аховы правапарадку на чале са старшынёй сельвыканкама Алай Гародка. 

На яго былі выкліканы мясцовыя жыхары, якія знаходзяцца на розных відах уліку ў міліцыі: сямейныя скандалісты, беспрацоўныя, аматары моцных напояў, у тым ліку два, якія ўжо прайшлі камісію і ў хуткім часе паедуць у лячэбна-працоўны прафілакторый.

У час індывідуальных прафілактычных размоваў з кожным, хто прыйшоў, разгледжаны пытанні сямейнага недабрабыту, падтрымання санітарнага парадку і супрацьпажарнай бяспекі ў дамах і на ўчастках, значная ўвага была нададзена праблеме занятасці, асабліва жыхароў схільных да злоўжывання алкаголем і асацыяльнага ладу жыцця.

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі прадастаўлены Казлоўшчынскім сельвыканкамам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации