У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла ўрачыстасць з нагоды 15-годдзя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў “Праменьчык” – маленькага юбілею, але значнай даты для ўсіх яго наведвальнікаў.
Па рашэнні райвыканкама 1 снежня 2009 года аддзяленне было адкрыта на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Паўтара дзесяцігоддзя – нядоўгі час, аднак яго спаўна хапіла, каб аб’яднаць сяброўствам і агульнымі інтарэсамі, акружыць клопатам і дапамогай 45 маладых людзей раёна з абмежаванымі магчымасцямі. А калі побач ёсць спецыялісты-прафесіяналы, нераўнадушныя і спагадлівыя людзі, то будзе і вынік.
Сёння пра наведвальнікаў аддзялення можна сказаць, што яны актыўныя і таленавітыя, старанныя і працавітыя – пра гэта гасцям свята нагадала выстава творчасці ў фае цэнтра, карціны і экспанаты якой былі намаляваны і зроблены ўмелымі рукамі нашых асаблівых землякоў.
З яркага і пранікнёнага выступлення наведвальніка аддзялення Алега Беляка – песні “Малітва маці” – пачалася сама ўрачыстасць. Увогуле, сустрэча была багатя на цёплыя шчырыя словы, пажаданні, прыемныя падарункі, музычныя нумары.
– Юбілейная дата аб’яднала не толькі ўдзельнікаў аддзялення, але і ўсіх, хто нераўнадушны да іх лёсаў і падтрымлівае на шляху развіцця, – звярнуўся з віншаваннем намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка. – Асаблівыя людзі з аддзялення не проста ўмеюць жыць, а дасягаюць поспехаў у самых розных сферах, аб чым сведчаць іх шматлікія ўзнагароды: дыпломам ІІІ ступені Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў “Віцебск-2024” адзначаны Алег Бяляк, дыпломам І ступені і медалём упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама за спаборніцтвы па дартсе – Анатоль Кець, дыпломам ІІ ступені і медалём упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама за спаборніцтвы па пенальці Кірыл Уласевіч, дыпломам І ступені ў раённых спаборніцтвах па гарадошным спорце – Таццяна Рэгіневіч, дыпломам І ступені ў першынстве Дзятлаўскага раёна па дартсе – Аляксандр Палякоў, а ІІ ступені – Аляксандра Паўлусенка, дыпломам І ступені ў першынстве Дзятлаўскага раёна па шашках – Яўген Гайдук, а дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў – Іуліянія Шах і Таццяна Валчкевіч, граматай за актыўны удзел у патрыятычнай зарніцы – каманда аддзялення “Пунсовыя ветразі”. Сіла духу і сардэчная шчодрасць прыводзяць вас у валанцёрскую работу, вы ўносіце важкі ўклад і ў грамадскае жыццё раёна, паспяхова рэалізуючы сацыяльныя і дабрачынныя праекты, удзельнічаючы ў выставах і фестывалях. Мужнасць, вытрымка, аптымізм дапамагаюць вам перамагаць жыццёвыя цяжкасці, а ваша актыўная грамадзянская пазіцыя – дастойны прыклад для іншых.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ад імя Дзятлаўскага райвыканкама Вадзім Бялятка адрасаваў тым спецыялістам раёна, хто займаецца рэабілітацыяй і сацыяльнай адаптацыяй людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама тым, хто клапоціцца аб асаблівых дзецях, дапамагаючы ім вырасці адукаванымі, запатрабаванымі, упэўненымі ў заўтрашнім дні. Ён пажадаў усім дзятлаўчанам, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы, і тым, хто нераўнадушны да іх і іх праблем, – шчасця, дабрабыту, веры ў свае сілы і спаўнення мараў.
Вадзім Бялятка ўручыў аддзяленню ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” грашовы сертыфікат на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
З падарункам да цёплых віншаванняў далучыліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель, а таксама першая загадчыца “Праменьчыка”, цяпер дырэктар ЦСАН Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава іерэй Аляксей Сцепановіч.
Прагарталі і старонкі гісторыі: да ўтварэння “Праменьчыка” доўгі час функцыю аддзялення выконвала раённае таварыства ГА “БелТІ”, якім на той час кіравала Валянціна Берднікава. Яна адкрыла асаблівым юнакам і дзяўчатам Дзятлаўшчыны шлях на міжнародны фестываль у горадзе Віцебску, заўжды падтрымлівала іх таленты і ўменні. Памяць Валянціны Юльянаўны ўшанавалі хвілінай маўчання.
Як шчодрае сонца, на працягу 15 гадоў дарылі сваю дабрыню асаблівым людзям з аддзялення “Праменьчык” іх спонсары, хаця лепш тут падыходзіць словазлучэнне – надзейныя сябры. Іх нямала. Са сцэны прагучалі дзясяткі назваў установаў і арганізацый раёна, імёнаў прыватных прадпрымальнікаў і проста нераўнадушных дзятлаўчан, безумоўна, у гэтым спісе былі і ўсе грамадскія арганізацыі Дзятлаўшчыны. Тыя прадстаўнікі, якія змаглі ў працоўны дзень прыйсці на свята, падняліся на сцэну з падарункамі і віншаваннямі.
Сардэчна падзякавалі з нагоды юбілею ўсім спецыялістам “Праменьчыка” і загадчыцы аддзялення Алене Калюцік за іх сумленную працу, прафесіяналізм, шчодрыя сэрцы.
Святочны настрой і душэўныя песні ўдзельнікам урачыстасці дарылі Алег Бяляк, Віталь Крэйдзіч, Ульяна Лукашэня, Анастасія Паўлючэнкава, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, група “Бархат”.
Скончылася юбілейная сустрэча на прыемнай ноце: кожнаму з асаблівых людзей уручылі падарунак ад Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” і запрасілі на святочнае чаяванне.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…