Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна цесна супрацоўнічае з царквой. На гэты раз благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель арганізаваў для асаблівых людзей доўгачаканую паездку ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.

Там айцец Іаан адслужыў малебен аб здароўі перад цудатворнай іконай Божай Маці за ўсіх наведвальнікаў “Праменьчыка”. Удзельнікі паломніцтва змаглі прыкласціся да святыняў, падаць запіскі за родных і блізкіх, наведаць іконныя крамы манастыра, папрасіць у Жыровіцкай Заступніцы здароўя і дабрабыту.

Прыемным сюрпрызам для асаблівых людзей стала экскурсія ў “Эдэмскі сад”, дзе яны змаглі далучыцца да прыроды, пабачыць насельнікаў заасада Жыровіцкага манастыра. Усім спадабаліся мядзведзь, казулі, коні, страусы, козы, іншыя жывёлы.

Паездка падарыла наведвальнікам “Праменьчыка” станоўчыя ўражанні і душэўную радасць.

Яе ўдзельнікі і спецыялісты аддзялення выказваюць падзяку айцу Іаану Кісялю за ўвагу і пастаянную духоўную падтрымку.

Алена КАЛЮЦІК,

загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации