Пракуратура сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверыла гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі да ўборачнай кампаніі-2024 у аграпрамысловых прадпрыемствах Дзятлаўшчыны.
Якасная і своечасовая падрыхтоўка тэхнікі да жніва з’яўляецца гарантам паспяховай работы гаспадаркі на працягу ўсёй уборачнай кампаніі, паколькі ад гэтага залежыць не толькі выкананне дзяржаўнага заказу па забеспячэнні перапрацоўчай галіны сыравінай, але і забеспячэнне кармамі жывёлагадоўлі, што непасрэдна ўплывае на эканамічную эфектыўнасць і атрыманне прыбытку.
Праверка паказала, што ў цэлым па раёне выконваюцца патрабаванні нарматыўных актаў, у тым ліку ў сферы рацыянальнага выкарыстання і беражлівага захоўвання матэрыяльных рэсурсаў. Разам з тым, устаноўлены факты незабеспячэння належнай гатоўнасці шэрагу збожжаўборачных камбайнаў, парушэння правілаў пажарнай бяспекі і правілаў перавозкі збожжа новага ўраджаю.
Па патрабаванні пракуратуры гэтыя недахопы неадкладна ліквідаваны.
Маніторынг ходу ўборачнай кампаніі пракуратурай раёна і Дзятлаўскім РАНС прадаўжаецца.
Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…