У Дзятлаве прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Удзел у ім прынялі старшыні раённых і пярвічных прафсаюзных арганізацый, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Кардаш.

На парадак дня былі вынесены пытанні аб разглядзе рашэнняў Х пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і прыняцці мер па іх рэалізацыі ў 2019 годзе; аб удзеле прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у ФПБ, у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання; аб скліканні справаздачна-выбарнай канферэнцыі Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў у сваім выступленні адзначыў, што спецыфіка прафсаюзнай работы шматгранная: гэта выкананне Пагаднення з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам і наймальнікамі раёна, работа з калектыўнымі дагаворамі арганізацый, маніторынг праблемных пытанняў у галіне аплаты працы, занятасці, сацыяльных гарантый, цэн, аховы працы, супрацоўніцтва з ветэранамі і моладдзю. Адзін з асноўных накірункаў дзейнасці прафсаюзаў – прававая абарона. Гэта дапамога ў судовых пасяджэннях, аднаўленне на працоўных месцах.

На пасяджэнні таксама выступілі Станіслаў Фабішэўскі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; Алена Абрамчык, прадстаўнік па сувязях з грамадскасцю; Сяргей Малышчык, прафсаюзны інспектар па ахове працы.

Андрэй Кардаш расказаў аб асноўных напрамках дзейнасці Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, аб саветах па працоўных і сацыяльных пытаннях, неабходнасці экспертызы пры заключэнні калектыўных дагавораў. Звярнуў увагу на тое, што павінна быць на прафсаюзным стэндзе, на работу па зваротах грамадзян, кантрактную форму найму, выязныя прыёмы грамадзян і іншыя пытанні.

Напрыканцы сходу адзінагалосна была прынята пастанова Савета Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў па асноўным пытанні парадку дня.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!

Похожие публикации