Прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

12 лістапада ў Дзятлаве прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Удзел у ім прынялі старшыні раённых і пярвічных прафсаюзных арганізацый, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

На парадак дня былі вынесены пытанні  аб бягучай сітуацыі; па змене Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь; па ўнясенні зменаў у склад Савета Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

На пасяджэнні абмяркоўвалася бягучая сітуацыя, якая склалася ў працоўных калектывах раёна. Старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык адзначыў,што ва ўсіх прафсаюзных арганізацыях былі створаны касы ўзаемадапамогі, за кошт якіх праводзілася закупка дэзсродкаў і аказвалася дапамога людзям, якія апынуліся ў найбольш складаным матэрыяльным становішчы.

Так, напрыклад, на 1 лістапада раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў АПК выдаткавана 4330,99 рубля на закупку сродкаў абароны, антысептычных і дэзсродкаў і 1152 рублі на аказанне матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза, якія перахварэлі Covid-19. Раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі – 576 рублёў на закупку сродкаў абароны і антысептычных сродкаў, на 365 рублёў аказана матэрыяльная дапамога членам прафсаюза, якія перахварэлі Covid-19.

Наступнае важнае пытанне – фонд дапамогі медыкам. На сёння агульным укладам на ўзроўні рэспублікі аказана падтрымка больш чым 5800 медыцынскім работнікам на суму больш за тры з паловай мільёна рублёў.

Пандэмія адмоўна ўплывае на эканоміку не толькі нашай краіны, але і ўсіх сусветных дзяржаў. У сувязі з гэтым у пачатку верасня Федэрацыя прафсаюзаў накіравала ва Урад пакет прапаноў па падтрымцы асобных галін эканомікі і непасрэдна людзей у гэтых няпростых умовах. У прыватнасці, падтрыманы прапановы Федэрацыі прафсаюзаў ва ўрад аб магчымасці наймальнікам аплачваць адпачынак работнікам, якія з’яўляюцца кантактамі другога ўзроўню, і ствараць на прадпрыемствах “залатую змену” для забеспячэння бесперабойнай працы. Акрамя таго, знайшла падтрымку ініцыятыва аб прадастаўленні за кошт наймальніка работнікам выхадных да пяці дзён у годзе па прычыне дрэннага самаадчування без афармлення бальнічнага, таксама падтрыманы прапановы ФПБ аб тым, каб не спаганяць падаходны падатак са сродкаў, атрыманых ад прафсаюзнай арганізацыі.

Яшчэ адно вельмі важнае пытанне, якое будзе вынесена на Нацыянальны савет, – гэта прымяненне артыкула № 365 Працоўнага кодэкса ў новай рэдакцыі.

– Калектыўны дагавор, дадатковыя гарантыі ў ім адстойвае перад наймальнікам прафсаюз. А значыць, і распаўсюджвацца ён павінен на тых, ад імя каго гэты калектыўны дагавор заключаўся. Гэта значыць, на членаў прафсаюза. А калі чалавек не хоча ўступаць у прафсаюз, ён заўсёды можа пайсці да наймальніка і асабіста дамагацца, каб гэтыя ж нормы былі ўнесены яму ў кантракт, – адзначыў Валерый Макарчык.

У Гродзенскай вобласці працуюць дыялогавыя пляцоўкі, дзе можна агучыць любое пытанне, а таксама ўнесці прапановы па зменах у Канстытуцыю. Аб гэтым расказала старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка.

У сваю чаргу старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі падзякаваў прафсаюзныя арганізацыі за добрую работу і пажадаў плённай сумеснай дзейнасці надалей.

Пасля заканчэння пасяджэння ў рамках абласнога Дня аховы працы з адзінай павесткай “Удасканаленне сістэмы кіравання аховай працы ў арганізацыях – залог бяспечнай працы” выступіла галоўны спецыяліст упраўленя па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Святлана Латушка.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Гродненская область удостоена престижной премии «Регион дружбы» за выдающиеся достижения в партнерстве с Китаем

Награду нашему региону вручили на крупнейшей «Китайской международной конференции городов-побратимов» в городе Сиань по теме:…

3 минуты ago

Александр Лукашенко ознакомится с развитием производства отечественного пассажирского транспорта

Перспективы развития производства отечественного пассажирского транспорта будут рассмотрены во время посещения Президентом Беларуси Александром Лукашенко…

13 минут ago

«За безопасность вместе». Дворовой сход в Поречье

В рамках республиканской профилактической акции «За безопасность вместе» работники Дятловского районного отдела по чрезвычайным ситуациям…

25 минут ago

В управлении по труду, занятости и социальной защите можно получить информацию по вопросам обучения

Положением о порядке организации обучения и трудоустройства по направлению органов по труду, занятости и социальной защите, утвержденным постановлением Совета…

2 часа ago

Дзякуй за працу, дарожнікі!

Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі,…

4 часа ago

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

21 час ago