Стала традыцыяй, што падчас жніва з падзякамі за працу і падарункамі Дзятлаўшчыну наведваюць прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў – нашы шэфы.

Сёлетняе жніво не стала выключэннем.

З прыемным даручэннем  ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Слава працы” наведаў загадчык арганізацыйнага аддзела названага прафсаюза Аляксей Дабрыян.

Гранітаўскі сямейны экіпаж бацькі і сына Чарняўскіх прымаў віншаванні з працоўным дасягненнем. Нягледзячы на тое, што іх камбайн “Джон Дзір” стары і ў яго невысокая прапускная здольнасць, Уладзімір і Іван Чарняўскія здолелі абысці нашмат мацнейшых калег і заняць другі радок у спаборніцтве сярод экіпажаў сельгаставарыства. На іх рахунку 1031 намалочаная тона. Саступае сямейны экіпаж Чарняўскіх толькі сямейнаму экіпажу Гукішаў.

Для Уладзіміра Чарняўскага сёлетняе жніво – саракавое, а для сына Івана – пятнаццатае.

Гэтым старанным працаўнікам падчас шанавання пажадалі працоўнага даўгалецця: каб яшчэ шмат гадоў задавалі жніўны тон маладым, былі яшчэ не раз сярод лідараў і пераможцаў.

З уступленнем у кагорту тысячнікаў камбайнераў Чарняўскіх павіншавалі таксама старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюза сельгаставарыства Андрэй Падліпскі і Алена Зенчык.

– А я віншую на жніве Уладзіміра Фёдаравіча ўжо 33-і раз, – зазначыла дырэктар Данілавіцкага дома культуры Святлана Грос. Мясцовыя артысты ўручылі хлебаробам кветкі і музычны падарунак.

Такім вялікім жніўным стажам, як у Чарняўскіх, не можа пахваліцца Валерый Крысанаў. Гэта яго жніво – толькі пятае, але малады вадзіцель стараецца і далучыўся да кагорты гранітаўцаў-тысячнікаў. Ён перавёз на 4 жніўня 1132 тоны зерня ад камбайнаў. Валерый таксама прымаў віншаванні ад абласнога прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў: Аляксей Дабрыян уручыў яму Падзяку і да яе прадугледжана грашовая прэмія.

Прыемны падарунак на жніве ў сваё 28-годдзе атрымаў таксама малады камбайнер КСУП “Слава працы” Аляксандр Бяляўскі. Яго на жніўным полі непадалёку ад аграгарадка Лявонавічы наведалі прадстаўнікі прафсаюзаў. Імянінніка павіншавалі з асабістым святам, падзякавалі за працу, пажадалі поспехаў і ўдачы.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

1 час ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

2 часа ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

3 часа ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

3 часа ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

4 часа ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

4 часа ago