Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта

Марына Лашкоўская, дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы:

– Мне, як педагогу і кіраўніку ўстановы адукацыі, прыемна, што ў сваіх Пасланнях да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт не абыходзіць тэму адукацыі. Не стала выключэннем і сёлетняе Пасланне Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. На гэты раз ён закрануў праблему цэнтралізаванага тэсціравання. Мне спадабалася выказванне кіраўніка дзяржавы пра тое, што “на ўступных іспытах за вынікамі ЦТ мы павінны бачыць абітурыента – чалавека з яго здольнасцямі і талентамі”. Мяркую, што ў далейшым з улікам ужо атрыманага вопыту і новых магчымасцяў, цяперашняя форма праверкі ведаў – цэнтралізаванае тэсціраванне – будзе перагледжана. А распрацаваная новая форма сапраўды дапаможа глыбей раскрываць асобу і здольнасці абітурыентаў.

Сёння я з упэўненасцю магу сказаць, што ў нашай краіне ёсць усё неабходнае, каб даваць вучням якасную адукацыю. Напрыклад, наша Новаяльнянская школа атрымала новы, поўнасцю абсталяваны кабінет біялогіі. Цяпер настаўніку не трэба перажываць, дзе браць дапаможнікі і наглядныя матэрыялы. Яшчэ раней былі атрыманы кабінеты фізікі і інфарматыкі. Педагогам застаецца мэтанакіравана працаваць і разам з вучнямі дасягаць высокіх вынікаў, даваць глыбокія і якасныя веды.

Як жыхару невялікага гарадскога пасёлка, мне блізкая і тэма развіцця рэгіёнаў. Ведаю, што Наваельня ўвайшла ў дзяржаўную праграму “Вёска будучыні”, таму ўпэўнена, што ў бліжэйшыя гады новаяльнянцаў чакае шмат прыемных зменаў.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

10 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago