Прафсаюзы – дзецям. Як разгадаць таямніцу зачараваных гадзіннікаў

У рамках акцыі “Нашы дзеці” адбылося пераднавагодняе мерапрыемства – падарунак дзецям, бацькі якіх працуюць на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК. Святочны настрой яго ўдзельнікам дапамаглі стварыць педагогі Дзятлаўскай  школы мастацтваў, разам з якімі дзеці акунуліся ў чароўны свет казкі з героямі вядомага твора  пра Гары Потэра.

Па сцэнарыі, час злоўлены ў пастку. Гадзіннік Хогвартса застыў. Той, каго нельга называць, выкраў ключ ад Новага года –  Снягурку. Каб разгадаць таямніцу зачараваных гадзіннікаў, удзельнікам свята прыйшлося разам з героямі прасіць дапамогі ў свету магіі. Дзеля гэтага патрэбна было спяваць навагоднія песні, танцаваць, удзельнічаць у гульнях пад гукі чароўнай жывой музыкі.

Але Дзед Мароз – самы добры і магутны чараўнік! Ён ведае, як з сіламі зла змагацца –  усіх замарозіць і ўсё! А дзецям ён пакінуў самую галоўную навагоднюю магію –  смех і добрыя сэрцы.

–  Дзеці засталіся задаволеныя, было бачна па іх настроі, усмешках, а для нас, дарослых, гэта самае важнае. Няхай гукі чароўнай музыкі і песень  робяць іх жыццё яшчэ больш радасным, а салодкія пачастункі ад прафсаюза напоўняць яго асалодай, – дадаў да ўсяго ўбачанага на сцэне старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.

І, вядома ж, не абышлося без падарункаў Дзеду Марозу. Кожны жадаючы змог падарыць яму верш або песню, сфатаграфавацца на памяць.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…

2 часа ago

Знаёмцеся з карыснай інфармацыяй

На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…

3 часа ago

«Бронза» у дятловских легкоатлетов

Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…

4 часа ago

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

19 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

19 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

19 часов ago