Прафсаюзная работа. Своечасовы адпачынак як умова эфектыўнай працы

На базе Дзятлаўскай сельгастэхнікі прайшлі прававая асвета і прафсаюзны прыём грамадзян.

З калектывам арганізацыі сустрэліся пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Шышко, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Віталій Юрго расказаў новыя факты ў  расследаванні Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па справе аб генацыдзе беларускага народа, у сувязі з чым на Дзятлаўшчыне сёлета будуць прадоўжаны пошукавыя работы ў раёне пасёлка Казлоўшчына.

Аляксандр Шышко даў тлумачэнні па нормах заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў, растлумачыў парадак атрымання працоўных адпускоў, праходжання дыспансерызацыі і прафаглядаў, адказаў на пытанні работнікаў.

– На жаль, пачасціліся выпадкі вытворчага траўматызму, выкліканыя рознымі прычынамі, адна з якіх – несвоечасовы і няпоўны адпачынак, – адзначыў ён. – Бывалі выпадкі, калі ў час інспекцыі мы бачылі ў табелі работніка 31 рабочы дзень на месяц.

Таксама ён адзначыў высокі ўзровень адукаванасці і ведання нарматыўнай базы сярод работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу. Людзі ведаюць свае працоўныя правы і паспяхова абараняюць іх самастойна або пры дапамозе прафсаюза.

На прафсаюзны прыём звярнуліся тры чалавекі з пытаннямі, якія тычыліся аздараўлення ў прафсаюзных санаторыях, парадку і тэрмінаў звальнення работніка за прагулы, нормы аплаты камандзіровачных расходаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

7 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

8 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

8 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

8 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

8 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

8 часов ago