Прафсаюзнае жыццё. Вучоба, віншаванні, юбілейныя ўзнагароды

На Дзятлаўшчыне з удзелам старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Рамуальда Юроўскага і яго намесніка Марыны Арцыман прайшоў раённы семінар-вучоба актыву.

Тэмай сустрэчы была “Арганізацыя і правядзенне справаздачна-выбарчых сходаў, канферэнцый. Выбары прафсаюзных органаў, рэвізійных камісій, іх кіраўнікоў”.

Прысутных павітаў і акцэнтаваў увагу на важнасці пытання для правільнага вядзення работы старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

– Мы з вамі адна вялікая прафсаюзная сям’я, якая ўключае 457 пярвічак, – адзначыў Рамуальд Юроўскі.

– Вы, лідары, не адзін год дапамагаеце людзям, якія самастойна не могуць адстаяць свае правы, часам нават не ведаюць, да каго для гэтага звяртацца. Дзякуй за добрасумленную працу. У Беларусі вялікая ўвага надаецца аграпрамысловаму комплексу, ён другі сярод галінаў народнай гаспадаркі па забеспячэнні экспарту прадукцыі. Аграрыі Гродзеншчыны ў лідарах па ўраджайнасці, сёлета іх доля – чвэрць хлебнага караваю рэспублікі. 2024 год для галіновага прафсаюза будзе справаздачна-выбарчым, пройдуць сходы і канферэнцыі. Каб аблегчыць задачы, распрацавана метадычная літаратура, растлумачым сам працэс правядзення мерапрыемстваў.

Рамуальд Францавіч заклікаў прадстаўнікоў пярвічак у час выбарчай кампаніі быць больш актыўнымі ў прафсаюзных групах сацыяльных сетак, расказваць аб сваіх справах, простых людзях, іх рабоце і захапленнях, папулярызаваць прафсаюзны рух. Актуальнай інфармацыі шмат: сёлета прафсаюзы ў выніку абароны правоў вярнулі людзям незаконна ўтрыманыя нявыплачаныя грошы, неаказаную матэрыяльную дапамогу на суму больш за 1,5 мільёна рублёў, адстойвалі не звязаныя з фінансамі правы работнікаў, гарантаваныя калектыўнымі дагаворамі.

Марына Арцыман падрабязна спынілася на парадку правядзення справаздач і выбараў у прафсаюзных арганізацыях.

– Кампанія прадугледжвае рад новаўвядзенняў, – падкрэсліла яна. – Сходы і канферэнцыі стартуюць ужо з 3 студзеня і ў пярвічках будуць  ладзіцца да канца верасня 2024 года, потым – раённая і абласная канферэнцыі, а ў студзені 2025 года – з’езд галіновага прафсаюза.

Спынілася яна на важных пытаннях, якія тычацца гэтых мерапрыемстваў: захаванні ў пярвічках кадравай прафсаюзнай палітыкі, ключавых момантах арганізацыі фінансавай, рэвізійнай работы, дакументальнага афармлення і іншых.

Прыемным момантам сустрэчы стала ўручэнне юбілейных узнагародаў. Сёлета 70-годдзе адзначыў Гродзенскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, з нагоды чаго ўстаноўлены юбілейныя граматы. Імі на Дзятлаўшчыне былі адзначаны дастойныя прафсаюзныя лідары і актывісты – старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, Марыя Белуш, Ірына Журская. Па выніках конкурсу фотаздымкаў “Чалавек працы” ў сетцы Інстаграм каштоўны прыз атрымаў адзін з трох абласных прызёраў – Дзяніс Трафімчык з ААТ “Граніт-Агра”.

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў ад імя прафсаюза АПК Гродзеншчыны ўсім работнікам галіны Рамуальд Юроўскі адрасаваў пажаданні здароўя, цярпення, міру, дабра і заклікаў прафсаюзных актывістаў дайсці з віншаваннямі да кожнага работніка і ветэрана.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

31 минута ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

33 минуты ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago