Супрацоўнікі АУС Дзятлаўскага райвыканкама правялі шэраг мерапрыемстваў у рамках указання “Аб дадатковых мерах прафілактычнага ўздзеяння”.
Наведалі па месцы жыхарства з прымяненнем мер індывідуальнай прафілактыкі 179 грамадзян, з іх 127 не занятыя ў эканоміцы, дзесяці чалавекам уручаны паведамленні аб яўцы ва ўпраўленне па працы ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтву. Таксама праверылі 47 асобаў, якія стаяць на ўліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама; прафілактычныя гутаркі правялі з пяццю асобамі, якія вярнуліся з ЛПП.
Пабывалі ва ўсіх жылых памяшканнях, якія стаяць на ўліку як “прытон”; праверылі 35 сем’яў, у якіх непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама 13 непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная работа; праведзены іншыя прафілактычная мерапрыемствы.
Работа ў дадзеным кірунку паказвае свае станоўчыя вынікі, таму будзе праводзіцца і надалей.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga