Прафілактыка рэцыдыўнай злачыннасці

У райвыканкаме пад старшынством пракурора Дзятлаўскага раёна Віталія Юрго адбылося пасяджэнне раённай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Разгледжана пытанне аб рабоце суб’ектаў прафілактыкі Дзятлаўскага раёна па папярэджанні рэцэдыўнай злачыннасці, сацыяльнай і працоўнай адаптацыі асоб, якія маюць судзімасць.

У пасяджэнні ўдзельнічалі члены раённай каардынацыйнай нарады, намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Лупач, галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Яцкевіч, доктар-псіхіятр Барыс Отчык, намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.

З дакладам перад прысутнымі выступіў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, былі заслуханы справаздачы начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзіма Шчурскага, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алены Васкель.

Было адзначана, што, як паказвае практыка, без кансалідацыі намаганняў усіх суб’ектаў прафілактыкі вырашыць праблему рэцыдыўнай злачыннасці даволі складана.

Даведка: за 10 месяцаў 2024 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна 19-цю раней судзімымі асобамі ўчынена 29 злачынстваў (за аналагічны перыяд 2023 года 14 такімі асобамі былі ўчынены 33 злачынствы).

Па-ранейшаму востра стаіць праблема працоўнай занятасці грамадзян, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Падобная работа нярэдка зводзіцца да фармальнага выканання заканадаўчых актаў і міжведамаснай інструкцыі: выдачы накіраванняў, праверкі сабраных дакументаў без наступнага кантролю за тым, ці вырашана на самой справе для канкрэтнага чалавека пытанне з працаўладкаваннем.

У час пасяджэння было канстатавана, што больш за палову грамадзян, якія ўчынілі злачынствы ва ўмовах рэцыдыву, нідзе не працавалі. Пры гэтым кожны трэці ў момант супрацьпраўных дзеянняў знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Удзельнікі каардынацыйнай нарады пагадзіліся з тым, што асноўным недахопам стала адсутнасць належным чынам наладжанага ўзаемадзеяння паміж органам унутраных спраў і службай па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў пытаннях працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі названай катэгорыі асоб.

Недастаткова эфектыўна супрацоўнікі міліцыі ажыццяўлялі кантроль за паводзінамі і ладам жыцця грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку.

Па выніках абмеркавання ўдзельнікі каардынацыйнай нарады прынялі шэраг прадметных рашэнняў для паляпшэння сітуацыі, вызначылі адказных выканаўцаў з указаннем канкрэтных тэрмінаў.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены пракуратурай

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

24 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

24 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago