Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай паліклініцы 1 сакавіка, у Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі, прайшло пасяджэнне круглага стала, у якім прынялі ўдзел галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы Марыя Максімовіч, раённы тэрапеўт Андрэй Гірык, псіхатэрапеўт Барыс Отчык, нарколаг Кацярына Якімчык, валеолагі Алена Крупенік і Наталля Касцюшка.

Н. Касцюшка: праблема наркаманіі з’яўляецца адной з найбольш актуальных як для аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Гэта абумоўлена цяжкімі медыцынскімі і сацыяльнымі наступствамі злоўжывання псіхаактыўных рэчываў, сярод якіх на першым месцы знаходзяцца характэрныя змены асобы.

Наркаманія выклікае шэраг сацыяльных і медыцынскіх наступстваў, адзначаецца нізкі працэнт працоўнай занятасці, высокая частата крымінагенных паводзінаў і судзімасцяў, парушэнні сямейных сувязяў, павышаецца суіцыдальная рызыка, высокая смяротнасць хворых наркаманіяй. Наркаманіі, як вядома, з’яўляюцца групай высокай рызыкі развіцця гепатытаў, ВІЧ-інфекцыі і Сніду.

К. Якімчык: з моманту вызначэння упадабанага наркотыку пачынаецца развіццё захворвання, і прыём наркотыку становіцца рэгулярным. Усе паводзіны, ўстаноўкі, маральныя каштоўнасці хворага падпарадкоўваюцца патрэбам рэгулярнага прайгравання стану інтаксікацыі. У апошнія гады кустарна прыгатаваныя наркотыкі выцясняюцца гераінам, какаінам, амфетамінамі, а таксама дзерыватамі амфетаміну. Імкненне да прыёму высокатаксічных рэчываў ўзнікае звычайна ў падлеткавым узросце з цікаўнасці і носіць калектыўны характар. Эфект заключаецца ў тым, што развіваецца стан, які нагадвае ап’яненне, галавакружэнне, «узлёт», павышаны настрой, бестурботнасць. Рэгулярныя ўжывання прыводзяць да стойкіх псіхічных парушэнняў: пагаршэння памяці, эмацыйна-валявой сферы, зніжэння кемлівасці, затрымкі развіцця разумовых здольнасцяў, парушэння дысцыплінарных нормаў, агрэсіі і іншае.

Б. Отчык: важна звярнуць увагу на знешні выгляд дзіцяці. Такія падлеткі выглядаюць худымі, бледнымі, грэбуюць гігіенай, не сочаць за сабой. У іх знікае апетыт, парушаецца сон. Падлеткі становяцца плаксівымі і раздражняльнымі, чаго раней бацькі за імі не заўважалі.

А. Гірык: адной з ускосных прыкмет наркатызацыі служыць і змяненне паводзін падлеткаў. Пры наяўнасці цягі яны становяцца некіравальнымі. Падлеткі становяцца грубымі, раздражняльнымі, дзёрзкімі, на пытанні бацькоў «агрызаюцца», адмаўляюцца падпарадкоўвацца, перастаюць хадзіць у школу, амаль не бываюць дома, увесь час праводзяць сярод аднагодкаў, якія збіраюцца дзе-небудзь у зацішным месцы для ўжывання наркатычных рэчываў. Пры сістэматычнай наркатызацыі ў падлеткаў ужо няма ні часу, ні жадання самастойна зарабляць. У далейшым ім пагражае рызыка злаякаснай плыні наркаманіі і псіхічнай дэградацыі.

М. Максімовіч: пры абрыве прыёму прэпарата узнікае сіндром адмены: узнікае падаўлены настрой, злосная раздражняльнасць, галаўны боль, гіпергідроз, сутаргавыя паторгванні цягліц, пашырэнне зрэнак, дрыгаценне пальцаў рук, рухальнае ўзбуджэнне. З’яўляецца трывога, насцярожанасць, непрыемныя адчуванні ў розных частках цела. Хворыя скандальныя і агрэсіўныя, пагражаюць самагубствам. Затым зніжаецца рухомасць, яны ляжаць у ложку і скардзяцца на розныя непрыемныя адчуванні ў целе. Стан пагаршаецца на працягу 4-6 дзён.

А. Крупенік: у мэтах прафілактыкі наркаманіі мэтазгодна праводзіць паслядоўна мерапрыемствы па папярэджанні ўжывання наркатычных сродкаў у школах, каледжах, вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных установах. Школьныя праграмы павінны стаць найбольш распаўсюджанай формай антынаркатычнай асветы. Паралельна неабходныя праграмы для бацькоў, настаўнікаў, а таксама правядзенне прафілактыкі на мясцовым тэрытарыяльным узроўні.

Падрыхтавала І. КАМАРОВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации