Прафілактычная праверка Вензавецкага сельсавета

На працягу двух дзён у Вензавецкім сельсавеце праводзіліся комплексныя мерапрыемствы прафілактычнага накірунку, мэта якіх – папярэджанне правапарушэнняў, злачынстваў, здарэнняў, выяўленне недабрабыту, інфармаванне насельніцтва па пытаннях уласнай бяспекі.

26 лютага адбыўся сход жыхароў Вензавецкага сельсавета па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Перад прысутнымі выступілі старшы інспектар АУС райвыканкама Наталля Акуновіч, кіраўнік спраў Вензавецкага сельвыканкама Галіна Хілімончык, загадчыца Вензавецкага ФАПа Валянціна Лябецкая. Яны засяродзілі ўвагу на актуальных  праблемах: гэта крадзяжы маёмасці, дарожныя здарэнні, спальванне сухой травы, алкагалізм і курэнне.

27 лютага для ўдзелу ў мерапрыемствах на адміністрацыйным участку Вензавецкага сельсавета былі створаны рабочыя групы. У іх склад увайшлі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў,  упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, Вензавецкага сельвыканкама, КСУП “Вензавец”, жылкамунгаса, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, энерганагляду, раёна газазабеспячэння, рэдакцыі газеты “Перамога”.

 

У час комплекснага прафілактычнага мерапрыемства былі абследаваны хаты і кватэры, дзе жывуць шматдзетныя сем’і,  сем’ і з маленькімі дзецьмі, адзінокія састарэлыя людзі, інваліды. Асаблівая ўвага была звернута на тыя домаўладанні, дзе ў сем’ях  ёсць дзеці  і яны знаходзяцца ў сацыяльным недабрабыце.

Рабочыя групы асабліва ўважліва агледзелі хаты і кватэры тых грамадзян, якія злоўжываюць моцнымі напоямі, стаяць на прафілактычных уліках у міліцыі, правялі  з імі папераджальныя гутаркі, паколькі менавіта гэтая катэгорыя грамадзян найчасцей учыняе правапарушэнні, парушае грамадскі парадак, грэбуе правіламі пажарнай бяспекі. Былі абследаваны дамы, адключаныя ад крыніцы энергазабеспячэння за даўгі па аплаце, вельмі старыя і пустыя пабудовы.

У час правядзення комплексных прафілактычных мерапрыемстваў  рабочыя групы наведалі гандлёвыя кропкі Вензавецкага сельсавета, нагадалі прадаўцам пра адказнасць і пакаранне за продаж спіртных напояў непаўналетнім грамадзянам. Праверана тэхнічная ўмацаванасць магазінаў  дзеля папярэджання крадзяжоў.

Рабочая група, у якую ўвайшлі інспектар сельвыканкама Святлана Гульнік, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі АУС райвыканкама Вольга Ламака, спецыяліст Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Зінкевіч пабылі ў вёсках Явар, Сачыўляны, Белякі, дзе наведалі хаты адзінокіх састарэлых людзей, пенсіянераў, у якіх няма родных, цікавіліся іх жыццём, праблемамі, пажаданнямі. Выказаныя імі просьбы ўзяты на ўлік. З усімі катэгорыямі грамадзян праведзены растлумачальныя гутаркі.

Вынікі прафілактычных мерапрыемстваў у Вензавецкім сельсавеце падвёў участковы інспектар АУС райвыканкама Сяргей Шпакоўскі, прысутныя выказалі свае заўвагі і прапановы.

Ірына СКРУНДЗЬ  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

49 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago