Прафесіяналізм. Вопыт. Уменне

Кіраўнік Дзятлаўскай РАС ДТСААФ  Валянцін Варабей узнагароджаны пераходзячым кубкам і дыпломам за перамогу ў намінацыі конкурсу “Чалавек года ДТСААФ-2018”, папоўнілі скарбонку ўласных перамог і работнікі раённай арганізацыйнай навучальнай структуры.

Сталічны Палац культуры ветэранаў сустракаў дэлегатаў ІІ пленума Цэнтральнага савета ДТСААФ.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі на чале са старшынёй ДТСААФ Расіі генерал-палкоўнікам запасу Аляксандрам Калмаковым, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, старшыні грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

У ходзе сустрэчы прайшло падвядзенне вынікаў дзейнасці абароннага Таварыства за 2018 год, былі абвешчаны лепшыя калектывы і супрацоўнікі, узнагароджаны пераможцы абласных арганізацыйных структур ДТСААФ, пераможцы спаборніцтваў па відах дзейнасці і пераможцы конкурсу “Чалавек года ДТСААФ-2018” па намінацыях.

Пераходзячым кубкам і дыпломам за перамогу ў намінацыі конкурсу “Чалавек года ДТСААФ-2018” узнагароджаны старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валянцін Варабей.

Граматамі за значны ўклад у развіццё ДТСААФ, поспехі ў працоўнай дзейнасці ў 2018 годзе, праяўленую пры гэтым стараннасць у працы ўзнагароджана выкладчык Людміла Вайтовіч і майстар вытворчага навучання кіравання механічным транспартным сродкам Дзмітрый Асіпук.

Не першы год нязменна высокія вынікі ў падрыхтоўцы (перападрыхтоўцы) вадзіцеляў дэманструе Дзятлаўская РАС ДТСААФ , пастаянна ўтрымліваючы першынство па якасці навучання ў раёне і вобласці, якое выяўляецца ў высокім працэнце здачы з першага разу экзаменаў на атрыманне вадзіцельскага пасведчання. Значыць, маладыя вадзіцелі тут атрымліваюць сапраўды добрыя веды і выходзяць на дарогу не дылетантамі, а падрыхтаванымі прафесіяналамі. Аб гэтым сведчаць і вынікі работы калектыву.

Для павышэння ўзроўню падрыхтоўкі вадзіцеляў калектывам работнікаў створаны адпаведныя ўмовы.

У мінулым годзе быў уведзены ў эксплуатацыю новы адміністрацыйны будынак, актыўна вялася праца па абнаўленні вучэбна-матэрыяльнай базы. Для правядзення вучэбных заняткаў па тэарэтычных прадметах абсталяваны сучасныя класы, насычаныя інфармацыйнымі матэрыяламі, камп’ютарамі і мультмедыйнымі прыладамі. Для правядзення заняткаў па навучанні кіраванню МТС маюцца аўтадромы.

Дзятлаўская структура ДТСААФ укамплектавана кваліфікаванымі кадрамі.

– Дзятлаўская РАС ДТСААФ заснавана ў 50-х гадах ужо мінулага стагоддзя. На працягу ўсяго часу яе сцены пакінулі тысячы выпускнікоў. У нашы дні іх агульная колькасць у год складае каля 300 чалавек. У нашым калектыве працуюць майстры вытворчага навучання кіраванню МТС і выкладчыкі, якія прысвяцілі сваёй справе ўжо не адзін год. Жыхары Дзятлаўскага раёна і прылеглых раёнаў хочуць атрымаць глыбокія тэарэтычныя веды і выдатныя навыкі кіравання аўтамабілем, таму і выбіраюць менавіта наш ДТСААФ. Таксама сюды прыходзяць нашы былыя выпускнікі, каб прайсці навучанне па перападрыхтоўцы на іншыя катэгорыі, – адзначаюць работнікі РАС ДТСААФ. 

Менавіта дзякуючы працы гэтых людзей тысячы маладых людзей знаходзяць сваё месца ў жыцці, тысячы грамадзян паспяхова асвойваюць навыкі кіравання аўтамабілем.

Дзятлаўская РАС ДТСААФ праводзіць мерапрыемствы патрыятычнай і спартыўнай накіраванасці, у якіх прымаюць удзел дзясяткі юнакоў і дзяўчат, ветэраны вайны і воіны-інтэрнацыяналісты, будучыя вайскоўцы.

Сёння арганізацыйныя структуры ДТСААФ нашай краіны адзначаюць сваё прафесійнае свята. Віншуем работнікаў Дзятлаўскага РАС ДТСААФ з адметнымі прафесійнымі перамогамі, жадаем усім моцнага запалу і энергічнага настрою ў дасягненні новых пастаўленых вяршынь.

Таксама з прафесійным святам віншуем членаў арганізацыі і  выпускнікоў Дзятлаўскай РАС ДТСААФ.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

6 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

8 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

9 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago