Больш за 70 юнакоў і дзяўчат, якія сёлета скончылі вышэйшыя і сярэдніяспецыяльныя навучальныя ўстановы, прыехалі ў Дзятлаўскі раён на першае месца сваёй працы.
Маладыя спецыялісты папоўнілі кадравы склад сельскай гаспадаркі, установаў аховы здароўя, адукацыі, культуры, прамысловасці, гандлю. Найбольшы прыток маладых спецыялістаў у нашым раёне, як звычайна, назіраецца ў медыцынскай і сельскагаспадарчай сферах.
Засталіся ў мінулым студэнцкія гады – цяжкія семестры, хвалюючыя сесіі. Учарашнія студэнты – сёння яны – маладыя спецыялісты. Як прымуць іх на новым працоўным месцы? Ці станоўча складуцца стасункі з калектывам? Гэтыя і многія іншыя пытанні не раз паўстаюць перад моладдзю ў час іх выхаду на першае месца работы.
Пра тое, як пачаўся новы этап жыцця маладых спецыялістаў, пра іх уласны шлях у прафесію, будні і аб падтрымцы з боку старэйшых калег змаглі даведацца ў маладых работнікаў сельскагаспадарчай сферы.
Нядаўняя студэнтка-выпускніца факультэта “Фінансы і крэдыт” Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Алена Герасімчык, уражэнка горада Слоніма, якая па размеркаванні была накіравана ў Дзятлаўскі раён, першым месцам сваёй працы абрала пасаду бухгалтара ў КСУП “Жукоўшчына”. Як сцвярджаюць спецыялісты гаспадаркі, яна годна спраўляецца з гэтай справай.
Па прызнанні самой дзяўчыны, выпадковасці ў выбары прафесіі для яе не было. Ушколе Алена аддавала перавагу дакладным навукам, у прыватнасці, любіла матэматыку. Калі надышоў час вызначыцца з будучай прафесіяй, вырашыла звязаць сваё жыццё з лічбамі і мэтанакіравана абрала для сябе эканоміку.
– Універсітэт адыграў галоўную ролю ў маім жыцці як у станаўленні асобы, так і ў фарміраванні мяне як будучага спецыяліста. Асноўныя базавыя веды, асновы прафесіі, добрую вытворчую практыку я атрымала ад калектыву прафесійных выкладчыкаў, якія далі мне пуцёўку ў прафесію, дапамаглі знайсці сваё прызванне. Я заўсёды любіла вучыцца, таму адзнакі ва ўніверсітэце ў мяне былі высокія. Чырвоны дыплом таму пацвярджэнне. Па заканчэнні ўніверсітэта я цвёрда пераканалася, што з выбарам прафесіі не памылілася.
Па выніках бездакорнай вучобы выдатніца Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Алена Герасімчык летась была запрошана на сустрэчу Прэзідэнта з адоранай моладдзю нашай краіны.
– Пасля заканчэння ўніверсітэта па размеркаванні я трапіла ў Дзятлаўскі раён. Мне хацелася знаходзіцца бліжэй да дома, і Дзятлаўшчына для гэтага ідэальны варыянт. Праўда, працоўную кар’еру я пачала не зусім па спецыяльнасці. Па адукацыі я фінансіст, а ў сельгасарганізацыі мне даверана пасада бухгалтара. Гэта дзве розныя галіны ведаў, аднак мяне гэта не палохае.
Усвядомлены выбар прафесіі дазволіў Алене ў поўнай меры раскрыць многія таленты, у тым ліку быць адказнай, мэтанакіраванай, прытрымлівацца дысцыпліны і парадку, умець дакладна планаваць і арганізоўваць сваю працу.
– Мне падабаецца знаходзіцца ў атмасферы бясконцых лічбаў, жыць у пастаянным інфармацыйным патоку, – дзеліцца малады спецыяліст. – Я з цікавасцю падыходжу да навін у сваёй працы, стараюся ўнікнуць у тонкасці і нюансы вядзення бухгалтарскага ўліку і складання фінансавых справаздачаў, імкнуся ва ўсім разабрацца сама.
Для Алены Герасімчык уяўленні аб працоўных буднях цалкам супалі з рэальнасцю. На новым месцы працы дзяўчына адчувае сябе камфортна. У размове Алена прызнаецца, што пасада бухгалтара прыйшлася ёй па душы і вельмі падабаецца. Галоўныя плюсы – гэта магчымасці развіцця і самарэалізацыі, азнаямленне з новымі накірункамі ў рабоце, вывучэнне малазнаёмых фінансавых працэсаў і, безумоўна, добры з’яднаны калектыў.
Штодзень свае працоўныя будні Алена Герасімчыкдзеліць са сваёй калегай – маладым спецыялістам-фінансістам Валерыяй Аніська. Яны ўвесь час імкнуцца падтрымаць адна адну.
Кіраўніцтва КСУП “Жукоўшчына” стараецца ствараць як мага больш камфортныя ўмовы для жыцця і працы маладых спецыялістаў. З першых дзён работы работнікі забяспечаны добраўпарадкаванымі кватэрамі, рабочымі кабінетамі. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам ім выплачваецца штомесячная даплата да заработнай платы ў двухразовым памеры тарыфнай стаўкі першага разраду. У рамках калектыўнага дагавора прадугледжаны розныя меры матэрыяльнага стымулявання і іншых відаў дапамогі.
– Алена – мэтанакіраваная дзяўчына, з арганізатарскімі здольнасцямі, стрэсаўстойлівая, дзелавая, тактоўная, упэўненая ў сабе, – дзеліцца сваімі назіраннямі галоўны спецыяліст гаспадаркі Алена Свіб. – Акрамя таго, дзяўчына ўмее знайсці падыход да любога чалавека, валодае добрымі манерамі, з’яўляецца ўладальніцай чароўнай усмешкі.
– Самыя важныя якасці, якімі павінен валодаць спецыяліст, – мяркуе сама Алена Герасімчык, – гэта адказнасць і жаданне працаваць. Галоўнае – імкнуцца авалодаць усімі неабходнымі навыкамі прафесіі на практыцы, каб стаць выдатным спецыялістам у сваёй галіне. Любая прафесія прадугледжвае бесперапынны працэс навучання. Без гэтага нікуды. У пачатку сваёй працы кожны сустракаецца з цяжкасцямі: адначасова неабходна ўспомніць тое, чаму вучылі ва ўніверсітэце, вывучыць і паглыбіцца ў тое, чаго не давучыў, асвоіць новыя методыкі і праграмы той сферы, у якой даводзіцца працаваць. Вядома, памылкі бываюць ва ўсіх. Вельмі важна – не баяцца цяжкасцяў, калі нешта не атрымліваецца – нельга страчваць цярпенне і аптымізм.
Пагутарыўшы з Аленай, яшчэ раз можна пераканацца, што магчымасці ў дзяўчыны даволі вялікія. Маладая, актыўная, мэтанакіраваная – яна выкарыстоўвае кожны дзень, каб не спыняцца на дасягнутым, а ісці наперад і абавязкова дасягаць пастаўленых мэтаў.
Будзем спадзявацца, што трывалыя веды, разважлівасць і аптымістычны характар дапамогуць дзяўчыне ў яе ўласным прафесійным станаўленні.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…
Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…
На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…
30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…
Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…