На Дзятлаўшчыне прайшоў міжведамасны семінар-практыкум па тэме: “Аб удасканаленні дзейнасці па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці, безнагляднасці, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі, суіцыдальных паводзінаў”.
Семінар быў практыкаарыентаваны, складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. Галоўныя спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама Алена Гарановіч і Алена Чайкоўская абазначылі праблемнае поле, акцэнтаваўшы ўвагу на актуальнасці тэмы. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан расказала, як у раёне наладжана прафілактыка падлеткавай злачыннасці, безнагляднасці, правапарушэнняў, п’янства.
З работай сістэмы міжведамаснага ўзаемадзеяння па прафілактыцы падлеткавых злачынстваў і правапарушэнняў, у тым ліку п’янства і алкагалізму, прысутных азнаёміў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама Віктар Петрукевіч.
Было адзначана, што захаванне псіхічнага здароўя дзяцей не з’яўляецца выключна псіхіятрычнай праблемай: гэтая задача, якую спецыялісты павінны вырашаць комплексна, пры цесным узаемадзеянні з бацькамі, педагогамі, суб’ектамі прафілактыкі. Доктар-псіхатэрапеўт Дзятлаўская ЦРБ Барыс Отчык назваў дыягнастычныя прыкметы алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, расказаў аб першаснай прафілактыцы алкагалізму непаўналетніх.
Вядома, нагрузкі на псіхіку і свядомасць сучаснага школьніка ўзрастаюць з кожным годам. У сувязі з гэтым псіхолаг ЦРБ Міхаіл Голас азнаёміў прысутных з асноўнымі фактарамі, якія зніжаюць рызыку суіцыду, этапамі работы з асобамі, якія маюць суіцыдальныя намеры.
Намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярына Ляўкевіч адзначыла, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу важна ствараць і падтрымліваць псіхалагічныя ўмовы па забеспячэнні паўнавартаснага псіхічнага і асобаснага развіцця кожнага навучэнца. Яна прапанавала комплекс мерапрыемстваў з інавацыйнымі формамі работы па ўдасканаленні прафілактыкі суіцыдальных паводзінаў непаўналетніх, захаванні і ўмацаванні іх псіхічнага здароўя. Падкрэсліла, што своечасовая псіхалагічная дапамога і спагада да падлеткаў, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, могуць дапамагчы пазбегнуць многіх трагедый.
Спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра правялі з педагогамі групавыя практычныя заняткі з выкарыстаннем кейс-метадаў па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці, безнагляднасці, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі, суіцыдальных паводзінаў. Для зваротнай сувязі прайшло тэсціраванне, па выніках якога выпрацаваны метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні работы спецыялістаў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…