У прафесію дарогі вядуць рознымі шляхамі. Асабліва надзейны, калі пачатковай кропкай усвядомленага выбару будучай справы становіцца моцнае плячо настаўніка.
Сёлетні малады спецыяліст Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы трэнер-выкладчык аддзялення грэка-рымскай барацьбы Дзмітрый Лебедзь з дзяцінства спраўна наведваў урокі фізкультуры, а пасля заняткаў у школе часта, як і ўсе вясковыя хлапчукі, да змяркання ганяў мяч па добра знаёмых ваколіцах. Пра тое, каб усур’ёз звязаць свой лёс са спортам, нават і не марыў.
Родам Дзмітрый з вёскі Руда Яварская Дзятлаўскага раёна, скончыў тут мясцовую сярэднюю школу.
– Дзмітрый, як вы прыйшлі ў гэты від спорту?
– Грэка-рымскай барацьбой “захварэў” яшчэ з дзяцінства. Можна сказаць, што ўсё кардынальна змянілася, калі ў нашу школу прыйшоў выкладаць мала знаёмую спартыўную дысцыпліну новы настаўнік Віктар Шалесны, з якім мы адразу шчыра пасябравалі. З яго прыходам я сур’ёзна захапіўся спортам, – дзеліцца ўспамінамі Дзмітрый. – Трэніравацца пачаў з 6 класа, пазней пачаў выступаць на раённых спаборніцтвах, дзе не раз станавіўся прызёрам абласных і міжнародных турніраў, займаў прызавыя месцы.
Так з цягам часу спачатку дзіцячае захапленне, а затым і юнацкае ўсведамленне прывялі Дзмітрыя на факультэт спартыўнай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а пасля атрымання дыплома малады спецыяліст вярнуўся на малую радзіму і ўладкаваўся на працу ў Дзятлаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу.
– Дзмітрый, чаму менавіта гэта школа стала вашым выбарам і месцам для будучага працаўладкавання?
– І зной-такі дзякуючы майму першаму трэнеру па грэка-рымскай барацьбе Віктару Шалеснаму. Ён прапанаваў мне пачаць працоўную дзейнасць з родных мясцін, дзе зберагаюцца багатыя на вынік традыцыі ў гэтым відзе спорту, таксама радуе добрая матэрыяльна-тэхнічная база мясцовай спартыўнай школы: трэнажорная і спартыўная залы, басейн, разнастайны спартыўны інвентар. А галоўнае, мяне вельмі шчыра прынялі тут школьнікі: адразу шмат навучэнцаў з розных агульнаадукацыйных школ выказалі жаданне займацца на нашым аддзяленні.
Цяпер на спартыўным корце займаюцца 40 чалавек. Заняткі праходзяць тройчы на тыдзень па паўтары гадзіны. Займаемся на стадыёне, у трэнажорнай зале. Працуем на вынік.
– Якія моманты вы лічыце самымі яскравымі ў трэнерскай рабоце?
– Самыя шчаслівыя моманты, напэўна, калі выхаванцы сур’ёзна, рэгулярна і мэтанакіравана трэніруюцца, адказна рыхтуюцца да спартыўных мерапрыемстваў, актыўна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, і як вынік – атрымліваюць доўгачаканыя перамогі, дасягаюць, няхай не самых высокіх, але сваіх уласных вяршынь. Гэта, на мой погляд, яскравае адлюстраванне шчаслівых момантаў работы трэнераў і іх выхаванцаў – адно на ўсіх.
– Назіраючы за ходам трэніровачных заняткаў, заўважаю, як дзеці з цікаўнасцю сочаць за кожным вашым рухам і з задавальненнем выконваюць вашы ўстаноўкі. У чым сакрэт?
– Многія школьнікі пасля ўрокаў з задавальненнем наведваюць заняткі нашай спартыўнай секцыі, – дзеліцца Дзмітрый. – Пры правядзенні заняткаў прытрымліваюся прынцыпу: спорт для дзяцей, а не дзеці для спорту. Асноўнай мэтай фізічных практыкаванняў лічу не выхаванне чэмпіёнаў, а штодзённую падрыхтоўку спартсменаў, выяўленне здольнасцей і магчымасцей, іх далейшае ўдасканальванне, развіццё спартыўнага вопыту ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, а ў будучым, магчыма, – у школе алімпійскага рэзерву.
Малады трэнер перакананы: заняткі спортам навучаць дзяцей ставіць мэты і дасягаць іх. І гэтыя якасці спатрэбяцца ім у далейшым жыцці.
– Якую ролю адыгрывае трэнер у лёсе спартсмена?
– Таленавіты выкладчык – гэта стапрацэнтны гарант поспехаў пераможцы.
– Спорт – гэта вялікая частка вашага жыцця?
– Я стаўлюся да яго як да працы і хобі, цяпер ім жыву, але не скажу, што спорт – гэта адзіны сэнс майго жыцця. Захапленні ёсць,
і яны розныя, у будучым, калі ўсё атрымаецца, абяцаю абавязкова падзяліцца дасягненнямі.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…