Шмат цікавых мерапрыемстваў ладзіцца для наведвальнікаў лагера “Эколаг” Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна. Але, бадай, адным з самых незабыўных стаў дзень, калі выхаванцы пабывалі ў рэдакцыі раённай газеты “Перамога”. Вядома ж, з выданнем школьнікі былі знаёмы даўно: бацькі, бабулі і дзядулі выпісваюць, на інфармацыйнай гадзіне ў школе таксама навіны бяром з раёнкі. Аднак убачыць на свае вочы, як рыхтуецца да друку новы нумар, пазнаёміцца з тымі, хто яго стварае, зазірнуць у таямніцы журналісцкай працы, раней не прыходзілася. Таму экскурсія па рэдакцыі і расказ яе супрацоўнікаў аказаўся не толькі цікавым, але і карысным і пазнавальным.
У першую чаргу, дзеці азнаёміліся з гісторыяй стварэння і развіцця газеты, якая ўжо налічвае больш за 80 гадоў, пагарталі старыя падшыўкі, разгледзелі яшчэ чорна-белыя фотаздымкі тых часоў, а таксама ўбачылі некаторыя рэчы, якія даўней выкарыстоўвалі супрацоўнікі ў сваёй працы. Сённяшні працэс работы рэдакцыі заснаваны на новых тэхналогіях, сучасным абсталяванні, але праца журналіста застаецца нязменнай: фотаапарат, здымкі, тэкст, свежыя навіны, хуткасць і аператыўнасць у рабоце.
Аказалася, перад тым як газета трапляе ў нашу паштовую скрыню, яна праходзіць доўгі і складаны працэс. І за ім стаяць людзі, якія штодзённа клапоцяцца аб тым, каб кожнаму чытачу было цікава, карысна, зразумела.
Дзякуючы згуртаванаму калектыву рэдакцыі ва ўсе часы існавання “Перамогі” жыхары Дзятлаўшчыны даведваюцца аб рабоце арганізацый і прадпрыемстваў, людзях і іх лёсах, дасягненнях, мерапрыемствах і падзеях, і не толькі нашага раёна, але і рэспублікі ўвогуле. Пераканаліся, што калектыў тут творчы і працалюбівы, дзякуючы чаму атрымлівае шматлікія ўзнагароды і перамогі.
Выхаванцы лагера нават змаглі паспрабаваць сябе ў ролі фатографа, карэспандэнта, рэдактара і зразумелі, якая гэта вялікая адказнасць і няпростая справа, але разам з тым цікавая і насычаная падзеямі. Таму некаторыя задумаліся ў будучым аб сваім прафесійным выбары, а маладых спецыялістаў тут чакаюць з задавальненнем.
Святлана ЮРГІЛЕВІЧ,
старшы выхавальнік лагера “Эколаг”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
З 7 верасня па 7 кастрычніка ў мэтах недапушчэння гібелі людзей, захавання патрабаванняў аховы працы,…
Принято постановление Правительства от 24.07.2026 № 375, которым внесены изменения в Положение о порядке назначения…
Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – было заснавана пяць гадоў таму. Яго дата 17…
Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…
Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…
Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…