Навучэнцы 10-11 класаў Дзятлаўскага раёна пабывалі на прафарыентацыйнай экскурсіі – ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Тут рыхтуюць не толькі тых, хто будзе стаяць на перадавой, але і тых, хто забяспечвае саму магчымасць службы і перамогі. Навучэнцам падрабязна расказалі аб спецыяльнасці “Тылавое забеспячэнне войскаў”, а таксама аб падрыхтоўцы інструктараў па фізічнай культуры.
Асаблівую ўвагу афіцэры-настаўнікі надалі важнасці і маштабу прафесіі тылавіка. Як абсалютна дакладна заўважылі вайскоўцы: “Без тылу няма перамогі”, бо менавіта ад надзейнага забеспячэння, арганізацыі харчавання і зладжанай працы транспарту залежыць боегатоўнасць усяго войска.
Прадстаўнікі факультэта дэталёва растлумачылі асаблівасці ўступнай кампаніі, патрабаванні да кандыдатаў і нюансы самой вучобы, старшакласнікі ўбачылі, як жывуць курсанты, наведалі навучальныя класы, дзе будучыя тылавікі асвойваюць складаныя дысцыпліны, і ацанілі строгі, але дружны курсанцкі побыт.
У час размовы з курсантамі школьнікі змаглі больш падрабязна распытаць іх пра навучальныя будні, распарадак дня, армейскія традыцыі і з першых вуснаў даведацца пра ўсе нюансы навучання на факультэце.
Самай запамінальнай часткай экскурсіі стала наведванне інтэрактыўнай пляцоўкі. Навучэнцам тут далі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў стральбе з аўтамата Калашнікава і пісталета Макарава ў сучасным электронным ціры. Рызыка і засяроджанасць пры першых дакладных пападаннях выклікалі ў старшакласнікаў масу эмоцый. Не менш захапляльным было знаёмства з сучаснымі тэхналогіямі на полі бою: школьнікі паспрабавалі пілатаваць беспілотны лятальны апарат, а таксама бліжэй азнаёміліся з узорамі ўзбраення.
А яшчэ ўсіх пачаставалі сапраўднай салдацкай кашай, якую прыгатавалі самі курсанты.
Паездка ў ГрДУ імя Янкі Купалы для кагосьці са школьнікаў стала магчымасцю праверыць сваю гатоўнасць да строгіх вайсковых будняў, а для іншых – канчатковым пацвярджэннем мары надзець афіцэрскія пагоны. Бо сапраўдная абарона Радзімы пачынаецца не толькі з мужнасці ў баі, але і з граматнага, надзейнага тылу і выдатнай фізічнай падрыхтоўкі.
Аляксандр НІЧЫПАРОВІЧ,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…
С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…
19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…
Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…
По итогам купального сезона 2026 года в Беларуси утонуло 155 человек (в 2025 – 157…
Чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Карані смаку” прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Гэтым…